Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарбачоў: Народ Крыму выправіў памылку савецкіх часоў


Міхаіл Гарбачоў
Міхаіл Гарбачоў
«Калі раней Крым быў далучаны да Ўкраіны па савецкіх законах, гэта значыць па партыйных, не пытаючыся народ, то цяпер сам народ вырашыў выправіць гэтую памылку. Гэта трэба вітаць, а ня аб’яўляць за гэта санкцыі», — так пракамэнтаваў сытуацыю вакол рэфэрэндуму ў Крыме прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў.

Ён лічыць, што для аб’яўленьня санкцый «павінны быць вельмі сур’ёзныя падставы. «І яны павінны быць падтрыманы ААН», — сказаў Гарбачоў Інтэрфаксу.

«Волевыяўленьне народа Крыму, а таксама магчымае прыняцьце яго ў склад РФ у якасьці рэгіёну не зьяўляецца такой падставай», — адзначыў ён.

Гарбачоў вітаў рэфэрэндум, які, па яго ацэнцы, «скончыўся такім посьпехам, які адпавядае чаканьням крымчанаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG