Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўсходняй Украіне арыштоўваюць сэпаратыстаў

У Харкаве і Мікалаеве міліцыя ўзяла сытуацыю пад кантроль. У Данецку і Луганску працягваюцца перамовы з узброенымі прарасейскімі сэпаратыстамі, якія ўтрымліваюць адміністрацыйныя будынкі.

10:43 8.4.2014

Сярод затрыманых у Харкаве сэпаратыстаў грамадзян Расеі не было


Сярод 64 затрыманых за захоп будынка абласной адміністрацыі ў Харкаве расейцаў не было. Пра гэта журналістам паведаміў прадстаўнік абласной міліцыі.
10:33 8.4.2014

Міліцыя ўзяла пад кантроль тэлевежу ў Харкаве


Харкаўская рэгіянальная тэлевежа, якую ўчора спрабавалі захапіць прарасейскія сэпаратысты, знаходзіцца пад кантролем міліцыі. Пра гэта паведамілі УНІАН у міліцыі Харкаўскай вобласьці.
10:09 8.4.2014

Сэпаратысты вызвалілі будынак СБУ ў Данецку


Пра гэта паведаміў 5 канал са спасылкай на мясцовую міліцыю. Працягваюцца перамовы з сэпарастыстамі, якія захапілі будынак абласной дзяржадміністрацыі.
09:58 8.4.2014

Адміністрацыя ў Харкаве гатовая да працы


У выніку спэцапэрацыі сілавікоў будынак Харкаўскай аблдзяржадміністрацыі вызвалены, і яна гатовая да працы. Пра гэта паведаміў старшыня Харкаўскай аблдзяржадміністрацыі Ігар Балута.

«На дадзены момант будынак абласной адміністрацыі ўзяты пад ахову міліцыяй і байцамі ўзброеных сіл Украіны, яна цалкам гатовая да працы супрацоўнікаў», — цытуе словы Балуты сайт Харкаўскай абласной адміністрацыі.

Кіраўнік вобласьці адзначыў, што антытэрарыстычная апэрацыя ў горадзе будзе працягнутая. Раней у ходзе гэтай спэцапэрацыі былі затрыманыя 70 чалавек.
09:51 8.4.2014
У Мікалаеве разагналі прыхільнікаў Пуціна
09:38 8.4.2014

Сэпаратысты застаюцца ў Данецкай адміністрацыі


Сэпаратысты працягваюць знаходзіцца ўнутры будынку Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі па стане на 8:45 8 красавіка, паведамляе рэсурс «Новости Донбасса».

Сэпаратысты занялі частку кабінэтаў чыноўнікаў адміністрацыі і Данецкай абласной рады, там жа раскладзеныя матрацы, працуе сталовая. Людзі таксама дзяжураць на Кастрычніцкай плошчы перад будынак адміністрацыі.

Большасьць маёмасьці ўнутры адміністрацыі сапсавана, зафіксаваныя факты вандалізму, марадзёрства.
09:37 8.4.2014
Данецкія сэпаратысты паабяцалі здаць зброю

У Харкаве арыштавалі 70 сэпаратыстаў
XS
SM
MD
LG