Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скаргу Аўтуховіча на спагнаньні суд не задаволіў


Мікалай Аўтуховіч
Мікалай Аўтуховіч

Раніцай 28 сакавіка суд прызнаў скаргу палітвязьня Мікалая Аўтуховіча неабгрунтаванай і адмовіў у яе задавальненьні. Рашэньне прынятае судзьдзёй Ленінскага раённага суду Горадні Жанай Краўчанкай.

Два папярэднія дні ў Гарадзенскай турме нумар 1 на выязным пасяджэньні адбываўся разгляд скаргі вязьня на спагнаньні, якімі пакарала яго адміністрацыя. Двойчы яму далі вымову і адзін раз зьмясьцілі ў штрафны ізалятар. Мікалай Аўтуховіч спадзяваўся, што калі скаргу задаволяць, гэта можа паўплываць на ўмовы яго жыцьця пасьля вызваленьня.

8 красавіка заканчваецца тэрмін зьняволеньня, і Мікалай Аўтуховіч цягам 1 году і 4 месяцаў будзе надалей знаходзіцца пад прэвэнтыўным наглядам дома, у Ваўкавыску.

У 2009 годзе Мікалая Аўтуховіча паўторна зьняволілі, гэтым разам на пяць гадоў і два месяцы. Падставай сталі пяць паляўнічых патронаў: артыкул 295 частка 3 Крымінальнага кодэксу — «незаконныя дзеяньні адносна агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG