Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крызіс ва Ўкраіне. 18 сакавіка (УЖЫВУЮ)

Пуцін падпісаў з сэпаратыстамі дамову аб далучэньні Крыма да Расеі. Ва Ўкраіне праводзіцца частковая мабілізацыя ў войска і Нацыянальную гвардыю.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

09:35 18.3.2014

Францыя адмовілася абмяркоўваць пытаньні бясьпекі з Расеяй

09:34 18.3.2014

Абама пра санкцыі супраць Расеі: «Гэта толькі пачатак»


08:50 18.3.2014

Сёньня ў Сымфэропалі пахаваюць закатаванага крымскага татарына.

Сёння ў Сымфэропалі пахаваюць 38-гадовага Рэшата Аметава, па-зьверску закатаванага ў Крыме нявызначанымі асобамі. 2 сакавіка ён браў удзел у маўклівым пратэсьце каля захопленага так званай «самаабаронай Крыму» парлямэнта аўтаноміі, а 3 Сакавіка адправіўся з хаты ў ваенкамат і зьнік.

15 сакавіка ў Белагорскім раёне знайшлі цела Рэшата Аметава са сьлядамі зьдзекаў — галава заматаная скотчам, на нагах кайданкі. Маёмасных матываў у гэтага злачынства няма. У забітага засталося трое малалетніх дзяцей, малодшаму зь якіх два з паловай месяцы.
07:52 18.3.2014

У выпадку, калі расейскія войскі актывізуюць уварваньне на тэрыторыю Украіны, альбо марыянэткавы ўрад ці так званая крымская «самаабарона» будуць ажыцьцяўляць гвалт над прадстаўнікамі крымскататарскага народа, то Турэччына будзе вымушаная перакрыць расейскім суднам праход праз Чарнаморскія пралівы. Пра гэта паведамляе УНІАН, спасылаючыся крыніцы ў турэцкіх дыпляматычных колах.

07:33 18.3.2014
07:25 18.3.2014

«Нам ня трэба гей-ропа». У Харкаве мітынгавалі за Саюз з Расеяй і Беларусьсю

У Харкаве мітынгавалі за Саюз з Расеяй і Беларусьсю
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:52 0:00
Наўпроставы лінк
Некалькі дзясяткаў актывістаў сабраліся каля помніка Леніну на плошчы Свабоды ў Харкаве.

Людзі выступілі за аб'яднаньне Украіны, Расеі і Беларусі. У руках яны трымалі плякаты з заклікам байкатаваць Эўропу, паколькі там падтрымліваюць нацыяналістычныя групоўкі.
06:59 18.3.2014

Пачалася баявая падрыхтоўка добраахвотнікаў Нацыянальнай Гвардыі Ўкраіны

Пачалася баявая падрыхтоўка добраахвотнікаў Нацыянальнай Гвардыі Ўкраіны
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:12 0:00
Наўпроставы лінк
03:55 18.3.2014

Канада ўводзіць санкцыі ў дачыненьні да Расеі

03:14 18.3.2014

Турчынаў: Крэмль больш за ўсё баіцца дэмакратычнай Украіны

01:38 18.3.2014

Клічко: Крым на мяжы катастрофы

00:47 18.3.2014

Расейскіх вайскоўцаў у Крыме і на межах Украіны ўжо 60 тысяч

00:09 18.3.2014

Пуцін падпісаў указ «Аб прызнаньні Рэспублікі Крым»

XS
SM
MD
LG