Пачалася баявая падрыхтоўка добраахвотнікаў Нацыянальнай Гвардыі Ўкраіны
Каля вёскі Новыя Петраўцы пад Кіевам праходзяць вучэньні добраахвотнікаў Нацыянальнай Гвардыі Ўкраіны. Каля 500 мужчын з шэрагаў самаабароны Майдану ўжо чацьвёрты дзень праходзяць баявую вывучку. Тут іх вучаць стральбе з процітанкавага гранатамёта (РПГ-7), аўтамата Калашнікава, кулямётаў, а таксама асновам рукапашнага бою.