Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада ўводзіць санкцыі ў дачыненьні да Расеі


Украінскія пратэсты ў Канадзе
Украінскія пратэсты ў Канадзе

Канада ўводзіць эканамічныя санкцыі, а таксама забарону на ўезд у дачыненьні да шэрагу прадстаўнікоў Украіны і Расеі, паведамляецца на афіцыйным сайце канадзкага прэм'ер-міністра.

«Сёньня наш урад аб'яўляе аб дадатковых санкцыях, якія паслужаць далейшай ізаляцыі Расеі ад міжнароднай супольнасьці», – прыводзяцца словы прэм'ера Стывэна Харпэра на афіцыйным сайце.

«Гэтыя меры дэманструюць, што Канада не застанецца ў баку, пакуль Расея парушае сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, і што дзеяньні Расеі будуць мець наступствы», – дадаў канадзкі палітык.

У Канадзкім сьпісе эканамічных санкцый асоб, якія «нясуць палітычную адказнасьць» за крызіс, фігуруюць у тым ліку памочнік расейскага прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна Уладзіслаў Суркоў, дарадца расейскага прэзыдэнта Сяргей Глазьеў, намесьнік кіраўніка ўраду Дзьмітры Рагозін, старшыня Савету Фэдэрацыі Валянціна Мацьвіенка, дэпутат Алена Мізуліна і непрызнаны прэм'ер Крыму Сяргей Аксёнаў.

Гэты спіс амаль цалкам паўтарае санкцыйны сьпіс ЗША, абвешчаны ў панядзелак, за адным выключэньнем – у яго ня ўнесены адхілены ад улады прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч.

Раней Канада ўжо абвясьціла аб увядзеньні санкцый у дачыненьні да прадстаўнікоў «рэжыму Януковіча».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG