Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымская вайна. 10 сакавіка (УЖЫВУЮ)

ЗША: калі дазволіць Расеі ўрывацца ў сувэрэнныя дзяржавы, пад пагрозай дэстабілізацыі апынецца ўся Ўсходняя Эўропа і Балканы.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ
22:35 10.3.2014

НАТА адпраўляе свае самалёты да ўкраінскіх межаў

22:35 10.3.2014
Замежныя СМІ: Пасьля анэксіі Крыму Пуцін ідзе на ўсход Украіны
21:56 10.3.2014

Былы кіраўнік Харкаўскай вобласьці Добкін — у СІЗА

21:55 10.3.2014

Кампутарная «зьмяя» джаліць Украіну

21:54 10.3.2014
Вокладку апошняга нумара польскага часопіса Newsweek упрыгожвае Ўладзімер Пуцін, апрануты ў спэцыяльную кашулю для псыхічна хворых.

21:01 10.3.2014
Ці спыніцца Пуцін, калі яму дазволяць акупаваць і анэксаваць Крым? Якая краіна можа стаць наступнай ахвярай Расеі? З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
20:32 10.3.2014

У Бахчысараі раней выкрадзены камандзір здаў вайсковую частку расейцам

20:32 10.3.2014

«Бэркутавец» стрэліў у сэрца ўдзельніку аўтапрабегу за мір



Усеўкраінскі аўтапрабег па ўсходняй Украіне і Крыме
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:53 0:00
20:23 10.3.2014

У Бахчысараі раней выкрадзены камандзір здаў вайсковую частку расейцам

20:23 10.3.2014

У Крыме невядомыя адбіраюць пашпарты

18:55 10.3.2014

Зьміцер Галко: Данецк шмат у чым падобны на Менск

18:54 10.3.2014

Украінскі журналіст ў Крыме: Улады Крыму ня хочуць скончыць як Януковіч

18:53 10.3.2014

З-за напружанасьці з Расеяй ва Ўкраіне расьце попыт на беларускую прадукцыю

18:52 10.3.2014

Хадаркоўскі: Зьмены ва Ўкраіне — падзея «ўсясьветнага маштабу»

17:06 10.3.2014

Яцанюк выступіць на Радзе бясьпекі ААН

Прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк 13 сакавіка мае намер выступіць на пасяджэньні Рады бясьпекі ААН, дзе будзе разглядацца пытаньне ўрэгуляваньня сытуацыі ва Ўкраіне.

Як заявіў Яцанюк сёньня ў Кіеве, ёсьць усе магчымасьці для мірнага ўрэгуляваньня сытуацыі ва Ўкраіне. Пры гэтым ён дадаў, што гэта не двухбаковы канфлікт Украіны і Расеі.

«Палітыка Расеі накіраваная на падрыў асноваў глябальнай бясьпекі і перагляд вынікаў Другой усясьветнай вайны», — адзначыў ён. Прэм’ер дадаў, што Ўкраіна будзе ўсімі спосабамі аберагаць сваю тэрытарыяльную цэласнасьць і незалежнасьць.
14:55 10.3.2014

ЗША не прызнаюць ніякіх вынікаў крымскага рэфэрэндуму


Пра гэта заявіў амбасадар ЗША ва Ўкраіне Джэфры Пает:

"ЗША не гатовыя прызнаваць якія б там ні было вынікі так званага рэфэрэндуму, які зьбіраюцца правесьці праз шэсьць дзён", -- сказаў амбасадар Пает на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве.

ЗША, паводле ягоных слоў, працягваюць лічыць Крымскі паўвостраў часткай Украіны .

Рэфэрэндум у Крыме з мэтай далучэньня да Расеі прызначаны на 16 сакавіка.
Цэнтральныя ўлады Ўкраіны і міжнародная супольнасьць заявілі аб незаконнасьці рэфэрэндуму. Акрамя таго, украінскія суды спынілі рашэньне аб правядзеньні рэфэрэндуму ў Крыме.
14:54 10.3.2014

«Да сустрэчы пасьля вайны!» — латыская актрыса расейскаму тэатру


Латыская актрыса Гуна Зарыня адмовілася выконваць галоўную ролю ў спэктаклі «Мэдэя» ў маскоўскім «Гогаль-цэнтры» на знак пратэсту «супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Ўкраіны і ўмяшаньня ва ўнутраныя справы сувэрэннай краіны», — паведамляе Lenta.ru.

«Музы маўчаць. Да сустрэчы пасьля вайны!» — напісала Зарыня ў лісьце да кіраўніцтва тэатру.
14:53 10.3.2014

У Луганску затрымалі лідэра прарасейскіх сэпаратыстаў Клінчаева


Допыт правёў народны дэпутат Украіны Алег Ляшко.

14:40 10.3.2014

Радыкалы захапілі вайсковы шпіталь у Сімфэропалі


Каля 20 агрэсіўна настроеных грамадзян так званай «народнай самаабароны Крыму» уварваліся на тэрыторыю вайсковага шпіталя ў Сімфэропалі.

Пра гэта паведамляе прэсавая служба Мінабароны Ўкраіны.

Начальніка Сімфэропальскага вайсковага шпіталя невядомыя вывялі за тэрыторыю мэдыцынскай установы і не дапускаюць на працоўнае месца. Камандаваньне і ўвесь мэдыцынскі пэрсанал заблякаваныя ў памяшканьні клюба.

Цяпер у шпіталі на лячэньні знаходзіцца больш за 20 цяжкахворых, адзін зь якіх — у рэанімацыі. Лекары ня могуць даць пацыентам неабходную мэдыцынскую дапамогу.
14:38 10.3.2014

У Харкаве прыхільнікі Расеі закідалі Клічко яйкамі і пэтардамі


Хуліганы не патрапілі — ахоўнікі палітыка прыкрылі яго парасонамі.

У Харкаве прарасейскія актывісты закідалі яйкамі і пэтардамі лідэра фракцыі «УДАР» Віталя Клічко, які прымаў удзел у мітынгу Эўрамайдана.

Як перадае УНІАН, пры гэтым ні яйкі, ні пэтарды ў самога Клічко не патрапілі.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG