Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымская вайна. 10 сакавіка (УЖЫВУЮ)

ЗША: калі дазволіць Расеі ўрывацца ў сувэрэнныя дзяржавы, пад пагрозай дэстабілізацыі апынецца ўся Ўсходняя Эўропа і Балканы.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ
13:25 10.3.2014

Украінскае войска рухаецца на поўдзень

13:24 10.3.2014

У Севастопальскай мэрыі забаранілі ўкраінскую мову

11:58 10.3.2014

У Крыме выкралі ўкраінскага падпалкоўніка

10:44 10.3.2014

Рэфэрэндум у Крыму можа каштаваць да 2 мільёнаў даляраў ЗША


Рэфэрэндум пра статус Крыму можа абыйсьціся ў 1,5-2 мільёны даляраў, заявіў Інтэрфаксу першы віцэ-прэм’ер ураду аўтаноміі Рустам Тэміргаліеў.

«Нягледзячы блякаваньне рахункаў крымскага падразьдзяленьня Дзяржаўнага казначэйства, мы пасьпелі перавесьці сродкі для правядзеньня рэфэрэндуму на іншыя рахункі. Пакуль рана казаць пра канкрэтны кошт, аднак прыкладна мы разьлічваем на 10–20 мільёнаў грыўняў, гэта 1,5-2 мільёна даляраў ЗША», — сказаў Тэміргаліеў.

Рэфэрэндум пра статус Крыму прызначаны на 16 сакавіка. Украінскія ўлады, ЗША, Эўразьвяз і іншыя краіны і міжнародныя арганізацыі не прызнаюць яго легальным. Ён адбываецца ва ўмовах расейскай акупацыі Крыма.
10:38 10.3.2014

Абама сустрэнецца з Яцанюком

10:37 10.3.2014

Беларусь не запрашалі назіраць за крымскім рэфэрэндумам


09:06 10.3.2014

Крым: выкрадаюць журналістаў, вайскоўцаў і актывістаў

08:40 10.3.2014

Пракуратура Ўкраіны пачала расьсьледаваць факты захопу вайсковых частак


Пра гэта ЎНІАН паведамілі ў прэсавай службе Генэральнай пракуратуры Ўкраіны.

Пракуратура расьсьледуе факт пранікненьня на тэрыторыю вайсковай часткі 2161. Справа заведзеная паводле крымінальнага артыкулу «дывэрсія».

«Каля 40 невядомых узброеных патрапілі ў адміністрацыйны будынак, дзе заблякавалі службовых асобаў (...) невядомыя пашкодзілі спадарожнікавую сувязь, чым зрабілі немагчымым выкананьне службовымі асобамі сваіх абавязкаў па ахове дзяржаўнай мяжы Украіны», — гаворыцца ў паведамленьні пракуратуры Ўкраіны.

Пракуратура таксама расьсьледуе факт захопу аддзелу «Шчолкіна» памежнай службы Сімфэропальскага памежнага атраду. У дадзеным выпадку справа заведзеная паводле крымінальнага артыкулу «захоп дзяржаўных або грамадзкіх будынкаў або пабудоваў».
08:28 10.3.2014

Спыненьне трансьляцыі ўкраінскіх каналаў тлумачаць тэхнічнымі збоямі


«Мы ведаем пра праблему, якая ўзьнікла, яна, паводле папярэдняй інфармацыі, выкліканая тэхнічнымі непаладкамі. Ніхто ніякіх каналаў ня адключаў. Каб высьветліць прычыну, патрабуецца пэўны час. Мы высьветлім, з чым зьвязаныя збоі, і трансьляцыя будзе адноўлена», — заявіла віцэ-прэм’ер ураду Крымскай аўтаноміі Вольга Кавіцідзі.

Яна кажа, што ў Сэвастопалі «ўсе каналы ўкраінскага тэлебачаньня працуюць спраўна».

Раней украінскія СМІ паведамлялі , што ў Крыму было спынена вяшчаньне шэрагу ўкраінскіх тэлеканалаў, перадае ВВС.
08:20 10.3.2014

Расейцы прасоўваюцца ўглыб. Пратэсты супраць рэфэрэндуму ў Крыме

XS
SM
MD
LG