Пра гэта паведаміла інтэрнэт-выданьне «Ўкраїнська правда» са спасылкай на начальніка штаба гэтай вайсковай часткі падпалкоўніка Сяргея Гундара.
Паводле яго слоў, гэта адбылося ў нядзелю 9 сакавіка, прыкладна ў 17:00.
«Гэта адбылося ў Бахчысараі, калі Садоўнік вяртаўся з абеду», — распавёў Гундар.
Невядомыя прарасейску настроеныя людзі пасадзілі яго ў аўтамабіль і павезьлі.
«Відавочцы бачылі яго спачатку ў офісе «Рускага адзінства», а калі туды прыбылі, сказалі, што яго ніколі там ня бачылі«,— распавёў Гундар.
«Раніцай у панядзелак ён выйшаў на сувязь з жонкай паміж 7.00 і 8.00. Ён сказаў, што зь ім усё нармальна, але яго ўтрымліваюць у невядомым яму месцы. Ніякіх патрабаваньняў яму не прад’яўляюць», — распавёў падпалкоўнік.
Гундар дадаў, што вайскоўцы робяць усё магчымае для вышуку Ўладзімера Садоўніка.