Былы кіраўнік адміністрацыі Харкаўскай вобласьці Міхаіл Добкін пасьля допыту ў пракуратуры арыштаваны і накіраваны ў СІЗА.
«У 17.20 яго затрымалі, у 17.30 яму прад’яўлена падазрэньне ў зьдзяйсьненьні наўмысных дзеяньняў, якія выяўляліся ў публічных закліках да зьмены межаў тэрыторыі Ўкраіны і парушэньні парадку, усталяванага Канстытуцыяй Украіны», — сказала адвакат Добкіна Юлія Плятнёва.
Цяпер Добкін знаходзіцца ў СІЗА, а заўтра ў Шаўчэнкаўскім райсудзе Кіеву будзе вырашацца пытаньне пра меру стрыманьня.
«Я магу сказаць, што Міхаіл Добкін — грамадзянін Украіны і ніколі не выказваўся, у маім разуменьні, за парушэньне Канстытуцыі або за перадзел Украіны», — пракамэнтаваў затрыманьне Добкіна мэр Харкава Генадзь Кернэс.