Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязень Арцём Пракапенка ўжо месяц сядзіць бяз працы


Арцём Пракапенка
Арцём Пракапенка

Маці палітвязьня Арцёма Пракапенкі спадарыня Віялета вельмі перажывае ў чаканьні кароткатэрміновага спатканьня з сынам: Арцём упарта чуць ня хоча пра прашэньне аб памілаваньні, якое просяць напісаць яго родныя, і вэльмі нэрвова рэагуе на такія просьбы. Да таго ж, распавяла Віялета Пракапенка...

«Зараз не працуе, працы няма. Кажа, што цэлы месяц ужо няма працы, сядзяць бяз працы ў сваім бараку.

Перад гэтым яго выклікаў апэратыўнік, казаў: «Ёсьць шанец выйсьці, толькі прашэньне напішы. Я адмовіўся, сказаў «не». Так што нядаўна зноў была чарговая хваля, зь імі вялі размовы, каб яны прашэньні падпісалі гэтыя паперы, але зноў не атрымалася.

У нас кароткатэрміновае спатканьне павінна быць у сакавіку, але нават ня ведаю, паедзем ці не. Бо ня вельмі ён нас хоча бачыць. Калі мы ў апошні раз езьдзілі на спатканьне і прасілі яго напісаць прашэньне, дык ён надумаў, што нас ледзьве не завэрбавалі, каб мы зь ім такія размовы вялі. Ён такі быў расстроены, кажа, што пасьля такіх спатканьняў спаць ня мог. Кажа,: «Не хачу такіх спатканьняў». Баіцца, што мы зноў пачнём гэту тэму.

Натуральна, мы паедзем. Мы ўжо кажам: «Калі ўжо так вырашыў, нам застаецца толькі чакаць і дапамагаць, як можам».

__________________________________________

Арцём Пракапенка асуджаны судом Бабруйскага раёна і Бабруйску за спробу падпалу дзьвярэй будынку КДБ па ч.2 арт.339 КК (злоснае хуліганства) і ч.3 арт.218 КК (пашкоджаньне маёмасьці ў асабліва буйным памеры) да 7 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Знаходзіцца ў калёніі № 15 у Магілёве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG