Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арцёма Пракапенку не бяруць ані ў качагары, ані ў муляры


Арцём Пракапенка
Арцём Пракапенка
Палітвязень Арцём Пракапенка сёлета ня змог патрапіць на курсы, каб атрымаць ў калёніі працоўную прафэсію. Маці Арцёма Віялета распавяла карэспандэнту «Свабоды» апошнія навіны пра сына, зь якім днямі размаўляла праз тэлефон.

«Ён спрабаваў вучыцца, падаваў заявы, але не ўзялі яго вучыцца ані на качагара, ані на муляра. Бо нібыта „злосьнік“ — мае шмат парушэньняў турэмнай дысцыпліны».

Арцём Пракапенка адбывае пакараньне ў магілёўскай калёніі. У сьнежні ў яго мусіла быць доўгатэрміновае спатканьне з бацькамі, але палітвязьня пакаралі забаронай на гэта спатканьне. Зараз маці Арцёма рыхтуе яму рэчавую і харчовую перадачу і спадзяецца, што яе прымуць. Паводле апошніх зьвестак да Арцёма Пракапенкі, больш заўваг і пакараньняў у яго няма.

Арцём Пракапенка асуджаны на 7 гадоў зьняволеньня за напад на будынак КДБ ў Бабруйску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG