Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Клімаў ідзе ў дэпутаты


Андрэй Клімаў
Андрэй Клімаў

У Беларусі пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Нават калі зарэгіструюць абсалютна ўсіх, чаго раней ніколі не было, сярэдняя канкурэнцыя за адно дэпутацкае месца складзе толькі каля 1,2.

Гэта пацьвярджаюць афіцыйныя дадзеныя Цэнтравыбаркаму. На 18 816 мандатаў набіраецца 22 784 ахвотных.

Найвялікшы конкурс — у Менскі гарадзкі савет. Тут на адно месца — 4,7 прэтэндэнта. Сталічным дэпутатам паспрабуе стаць і былы палітвязень і парлямэнтар Андрэй Клімаў. Ён хоча балятавацца па Каліноўскай 49-й акрузе:

«Я доўга цярпеў, гледзячы на тое, што адбываецца ў Менску. Лічу яго адным з найпрыгажэйшых і пэрспэктыўных гарадоў Эўропы. Урэшце, я яго таксама будаваў.

Але тое, што робіцца сёньня!.. Паглядзіце, у якім стане дарогі, жыльлёва-камунальная гаспадарка, як забудоўваюць дамамі дзіцячыя пляцоўкі. А апошняй кропляй стала будаўніцтва ў парку Горкага.

І таму, калі мне прапанавалі ісьці ў дэпутаты, я пагадзіўся. Нават пры тым, што я разумею стаўленьне да сябе цяперашняга прэзыдэнта. Малаверагодна, што ён ухваліў бы маю прысутнасьць у гарсавеце. Я хачу, скарыстаўшыся выбарамі, заявіць уладам: чаша цярпеньня перапоўненая».
Я доўга цярпеў, гледзячы на тое, што адбываецца ў Менску. А апошняй кропляй стала будаўніцтва ў парку Горкага.
Андрэй Клімаў

У сталічны гарсавет хоча трапіць і дэмакратычны актывіст Антон Жылко. Ён перадаў дакумэнты на рэгістрацыю ў Трактаразаводзкую выбарчую акругу № 57. Антон кажа, што на самым пачатку было вельмі цяжка атрымаць подпісы выбарцаў. І тады яго група пачала адначасова зьбіраць подпісы і за адмену аўтамыта:

«І справа пайшла намнога хутчэй. На парадак лепей. Людзі бачаць канкрэтныя патрабаваньні да ўлады. Яна залезла да іх у кішэню. На гэта яна права ня мела. І, канечне, выбар людзей тут адназначны».

Апазыцыйныя партыі абяцалі супольна вылучыць кандыдатамі каля 550 чалавек. Насамрэч, паводле дадзеных, якія назваў Свабодзе сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, іх меней. «Справядлівы сьвет» мае ў актыве 119 асобаў, АГП — 110, БСДП (Грамада) — 50, партыя БНФ — 35. Агулам выходзіць 314. Праўда, да іх могуць дадацца яшчэ чалавек 50, якія вылучаліся праз збор подпісаў. І ўсё роўна гэта не 550.

Кіраўнікі партыяў называюць адну і тую ж прычыну зьмяншэньня — ціск на патэнцыйных кандыдатаў з боку ўлады. Кагосьці папярэдзілі, што не працягнуць працоўны кантракт, камусьці паабяцалі непрыемнасьці на іспытах. Так што на выбары ідуць толькі адважныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG