Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Натальля: Па-беларуску чытаю дзіцёнку казкі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Радыё Свабода публікуе анкеты, у якіх нашы чытачы распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці. Дасылайце вашы адказы: svaboda@rferl.org.

Анкета «Жывая мова»

1. Чаму і як вы пачалі гаварыць па-беларуску?
2. Дзе і як вы карыстаецеся мовай?
3. Як мова дапамагла вам ў працы, жыцьцёвых сытуацыях?
4. Якія цяжкасьці стварыла?
5. Што б вы параілі «Свабодзе»?



1. У асноўным у паўсядзённасьці я карыстаюся рускай мовай.

2. Беларускай мовай карысталася ва ўнівэрсытэце, на працы, дзе ўсё справаводзтва вядзецца па-беларуску і з тымі, хто размаўляе па-беларуску. Дома чытаю казкі па-беларуску дзіцёнку. Увесьці поўнасьцю ва ўжытак беларускую мову пакуль не атрымліваецца (усё ж не хапае слоў). У кампутарных праграмах стаўлю інтэрфэйс беларускі (калі ёсьць). У касьцёле.

3. Дапамагло пры разуменьні польскай і троху ўкраінскай моў.

4. Нельга сказаць, каб стварала цяжкасьці. Калі-некалі прыходзілася толькі слухаць абразьлівыя выказваньні наконт таго, чаму ты размаўляеш «на колхозном языке».

5. Шчыра: я нават і ня ведаю, бо сайт Радыё Свабоды наведваю вельмі-вельмі рэдка. Менавіта для мяне зараз стала актуальнай інфармацыя пра малых дзетак, кнігі для самых маленькіх, казкі, прымаўкі, песьні, калыханкі. Каб можна было чытаць (з малюнкамі). Таму я нават і ня ведаю, што параіць Вам. Падаецца Вы і так робіце, што магчыма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG