Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад Булатава патрабавалі прызнацца, што ён агент ЦРУ


Дзьмітры Булатаў
Дзьмітры Булатаў

У Вільні прайшла прэсавая канфэрэнцыя аднаго з актывістаў Эўрамайдана, які быў выкрадзены, катаваны, а цяпер знаходзіцца на лячэньні ў Літве.

Выкрадальнікі прымушалі лідэра Аўтамайдана Дзьмітрыя Булатава гаварыць на камэру, што ён амэрыканскі шпіён.

Як паведамляе Espreso.TV, пра гэта распавёў сам Булатаў на прэсавай канфэрэнцыі ў Вільні.

«Мяне абвінавачвалі ў тым, што я амэрыканскі шпіён. Усе нашы размовы здымалі на відэакамэру. Прымушалі мяне гаварыць на камэру, што я амэрыканскі шпіён, агент ЦРУ, што мяне спэцыяльна рыхтавалі для Аўтамайдана», — распавёў Булатаў.

«Допыты працягваліся кожны дзень. Іх таксама цікавілі нашы паездкі ў Міжгор’е, да Віталя Захарчанкі і Віктара Мядзьведчука. Асабліва цікавіла, хто прымаў такія рашэньні і хто даваў загад ламаць агароджу Мядзьведчука», — сказаў Булатаў.

Ён дадаў, што пытаньні ўвесь час былі адны і тыя ж, але яму ня верылі і дапытвалі далей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG