Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччнына гатова лекаваць Булатава


Прапанова пра лекаваньне Дзьмітрыя Булатава прагучала ў Мюнхене падчас сустрэчы кіраўніка фракцыі «Бацькаўшчына » Арсенія Яцанюка зь міністрам замежных спраў Нямеччыны Фран-Вальтэрам Штайнмаерам, якая прайшла ў рамках Мюнхенскай канфэрэнцыі бясьпекі.

«У час сустрэчы з міністрам замежных спраў Нямеччыны было заяўлена пра тое, што краіна гатова прадаставіць мэдычную дапамогу і прыняць Дзьмітрыя Булатава, і такая прапанова была афіцыйна агучана міністрам замежных спраў Украіны, таму зараз Нямеччна чакае рашэньня ўкраінскага ўраду», — цытуе Яцанюка Інтэрфакс.

Актывіст «Аўтамайдану» Дзьмітры Булатаў з 23 студзеня не выходзіць на сувязь. Булатаў знайшоўся 30 студзеня.

Каты адрэзалі Булатаву частку вуха, прабілі рукі і расьпіналі, потым выкінулі на марозе, як гэта зрабілі раней з актывістамі Майдана Ігарам Луцэнкам і Юрыем Вярбіцкім. У адрозьненьне аб Вярбіцкага Булатаў выжыў.

Лідэр Аўтамайдану ня ведае, хто яго выкраў, але заўважыў, што выкрадальнікі гаварылі з расейскім акцэнтам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG