Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХД заклікае дасылаць лісты, каб спыніць катаваньні Васьковіча


Яўген Васьковіч
Яўген Васьковіч

Аргкамітэт Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі распачаў кампанію салідарнасьці з палітвязьнем Яўгенам Васьковічам, каб спыніць зьдзекі і катаваньні з боку адміністрацыі турмы № 4 у Магілёве.

Ад кастрычніка 2011 году па студзень 2014 году Яўген Васьковіч правёў 247 сутак у ШЫЗА. Апошнія 10 сутак ён атрымаў 27 сьнежня 2013 году і сустрэў Новы год у карцэры.

«Крытычна і непрымальна, што пры росьце 186 сантымэтраў і вазе 65 кіляграмаў Яўгена зьмяшчаюць у ШЫЗА на 10–15 дзён штомесяц. Гэта можна параўнаць з умовамі ўтрыманьня вязьняў савецкага ГУЛАГу ці фашысцкіх канцлягераў. Мы лічым, што тое, што зараз адбываецца зь Яўгенам Васьковічам, зьяўляецца вельмі крытычнай і недапушчальнай сытуацыяй», — гаворыцца ў адмысловай заяве БХД.

Таксама нерэгулярна і выбарачна даходзяць лісты і бандэролі як да Яўгена, так і ад яго.

Сябры БХД патрабуюць ад Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў Беларусі і пракуратуры Магілёўскай вобласьці правесьці праверку і прыняць меры да кіраўніцтва турмы № 4 гораду Магілёва «дзеля спыненьня зьдзекаў і катаваньня Яўгена Васьковіча».

Аргкамітэт БХД заклікаў грамадзян Беларусі ў знак салідарнасьці дасылаць лісты з патрабаваньнем спыніць ціск на палітвязьня ва ўпраўленьне Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў па Магілёўскай вобласьці, у Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў Беларусі і ў пракуратуру Магілёўскай вобласьці.

Сябар аргкамітэту БХД Яўген Васьковіч асуджаны на 7 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за хуліганскія дзеяньні адносна будынку КДБ у Бабруйску.

Напрыканцы студзеня Яўгена Васьковіча наведалі маці і бабуля.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG