Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яўген Васьковіч праз год разлукі пабачыўся з маці


Яўген Васьковіч
Яўген Васьковіч

Год не сустракаўся з маці палітвязень магілёўскай турмы Яўген Васьковіч.

Днямі яны нарэшце пабачыліся і мелі магчымасьць праз шкло размаўляць цягам 2 гадзінаў. На пытаньне карэспандэнта «Радыё Свабода», ці праўда, што на Новы год Яўген Васьковіч адбываў пакараньне ў карцэры, Рушаньня Васьковіч адказала:

«Там жа ўсё праслухоўваецца. Таму ён пра гэта ніколі і нічога ня скажа. Праслухоўваюць — гэта раз, а па-другое, каб і мяне не засмучаць. Але я мяркую, важней — першае. Калі ўсё праслухоўваецца, то навошта яму лішнія праблемы? Вось так — будзем чакаць наступнага году, каб пабачыцца. Засталося нам яшчэ 4 гады».

Маці палітвязьня Рушаньня Васьковіч кажа, што сын на выгляд схуднеў. Пра магілёўскую турму, дзе сядзіць яе сын, жанчына сказала: «Зразумела, там не санаторый».

На холад у камэры, паводле Рушаньні Васьковіч, Яуген Васьковіч ня скардзіўся.

Яўген Васьковіч асуджаны на 7 гадоў зьняволеньня за хуліганскія дзеяньні адносна будынку КДБ у Бабруйску. За 3 гады зьняволеньня, паводле сяброў Яўгена Васьковіча, ён адбыў больш за 200 дзён у карцэры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG