Такую думку выказаў сёньня лідэр партыі «Удар» Віталь Клічко. Паводле ягоных словаў, і пасярэднікі і гаранты патрэбныя таму, што ўкраінская апазыцыя не давярае кіраўніку дзяржавы.
«Для спыненьня палітычнага крызісу ва Ўкраіне эфэктыўным будзе пасярэдніцтва ўплывовых міжнародных прадстаўнікоў высокага роўню, якія выступілі бы ў якасьці гарантаў дамоўленасьцяў з украінскай уладай», — заявіў Віталь Клічко на сустрэчы на з Генэральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам. Іх сустрэча адбылася на мюнхэнскай канфэрэнцыі ў справах бясьпекі, паведамляе прэсавая служба «Удару».