Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьвітаньне з Генадзем Грушавым

абноўлена

У Менску разьвіталіся з Генадзем Грушавым.

Генадзь Грушавы пайшоў з жыцьця па на 64-м годзе жыцьця пасьля працяглай хваробы.

Ён быў дэпутатам Вярхоўнага Савета 12 і 13 скліканьняў, заснавальнікам і кіраўніком дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля».
08:47 31.1.2014
Вянок памяці. Генадзь Грушавы

Ірына Грушавая: Генадзь усё расьпісаў, дзе і што павінна адбыцца

Генадзь Грушавы сярод арганізатараў 1-га Чарнобыльскага шляху (фота)

Генадзя Грушавога пахаваюць у пятніцу


Запавет Грушавога

Зянон Пазьняк: Памяці Генадзя Грушавога

Навумчык: Грушавы прабіваў сьцяну маўчаньня пра Чарнобыль

Аляксандар Лукашук: «Грушавы замяняў адначасна міністэрства здароўя, міністэрства замежных справаў і чарнобыльскі камітэт»

Лявон Дзейка: «Грушав​ы думаў пра будучыню нацыі»

Уладзімер Глод: «Калі б яшчэ Грушавому не перашкаджалі, ён зрабіў бы нашмат болей»
08:48 31.1.2014
Грушавы: Грамадзтва надламанае турэмнымі парадкамі (відэа Белсат)

08:52 31.1.2014

....


10:56 31.1.2014

Разьвітаньне пачалося


Каля труны Генадзя Грушавага знаходзіцца ягоная сям’я: жонка і дзеці. Стаіць кошык з бел-чырвона-белымі ружамі і гвазьдзікамі.

Сярод першых дзесяткаў тых, хто жадае разьвітацца, генэрал Валер Фралоў.

У рытуальнай залі разьвешаныя карціны мастака Сяргея Лапшы, якія абраў сам Генадзь Грушавы.
11:10 31.1.2014
Паводле запавету, Генадзя Грушавога крэміруюць, а ўрну з прахам падхаваюць да магілы бацькі ў панядзелак на Паўночных могілках.
11:14 31.1.2014
Сярод тых, хто ўжо прыйшоў разьвітацца з Генадзем Грушавым, генэрал Валер Фралоў, лідэр АГП Анатоль Лябедзька, супрацоўнікі фонду «Дзецям Чарнобыля».
12:06 31.1.2014
Разьвітацца з Генадзем Грушавым з Бэрліна прыляцелі прыехала нявестка Марыя з маленькай унучкай Соф’яй. Сын Максім і дачка Ірына прыехалі раней.
12:13 31.1.2014
Людзі падыходзяць і сыходзяць. Разьвітацца з Генадзем Грушавым прыйшлі былыя калегі па Вярхоўным Савеце Лявон Башчэўскі, Валер Шчукін, журналісты Аляксандр Старыкевіч і Аляксей Кароль, палітыкі Вінцук Вячорка, Вацлаў Арэшка, былы палітвязень Мікіта Ліхавід, праваабаронца Андрэй Бандарэнка, Яўген Агурцоў, супрацоўнікі фонду Дзеці Чарнобыля.

Ад уладаў няма ні вянка, ні кагосьці з прадстаўнікоў.
12:17 31.1.2014

Пачаўся жалобны мітынг


Яго адкрыў Яўген Агурцоў, ён згадвае «Чарнобыльскі шлях» і працу Генадзя Грушавога ў фондзе «Дзеці Чарнобылю». Яўген Агурцоў кажа, што Грушавы «гарэў» працай, накіраваў сотні тысяч дзетак на аздараўленьне. Езьдзіў у «чарнобыльскія» раёны, назапашваў у сабе радыяцыю.

Яўген Агурцоў: «Я сустракаўся з Генадзем у суботу. Ён не зьбіраўся паміраць. Гэта быў чалавек-стрыжань».
12:26 31.1.2014
Выступіла жанчына, якае жыве ў Чарнобыльскай зоне:

«Ён не баяўся да прыяжджаць, у Чарнобыльскую зону, ён быў чалавекам-паходняй і згарэў, як паходня».
12:30 31.1.2014

«Ён выратаваў маю Леначку»


Маці адной з дзяўчынак стала перад труной на калені: «Ён выратаваў маю Леначку».
12:35 31.1.2014

Людзі схіляюцца перад Грушавым і становяцца на калені

Яшчэ адна жанчына дзякуе Генадзю Грушавому за выратаваньне сына. Яна кажа, што сам Генадзь з сынам Максімам прыходзілі яго забаўляць падчас хваробы. Яна стала на калені і пакланілася.
12:36 31.1.2014
Супрацоўніца Фонду «Дзецям Чарнобыля» распавядае, што ў Генадзя Грушавога было шмат ідэяў. Цяпер працуе ягоны ўнікальны праект, які дапамагае дзецям, хворым на цукровы дыябэт.
12:39 31.1.2014

Грушавы арганізаваў першы зьезд БНФ і першы Чарнобыльскі шлях


Выступае палітык Вінцук Вячорка:

«У Генадзя была ўнікальная здольнасьць зьяўляцца там, дзе трэба. Першы зьезд БНФ у Вільні арганізаваў Грушавы. Менавіта ён склаў плян. За такім выдатным арганізатарам мы адчувалі сябе, як за каменнай сьцяной. Грушавы арганізаваў і першы Чарнобыльскі шлях. Ён ніколі не забываўся пра каштоўнасьці свабоды і незалежнасьці».

Ён мог бы зьдзейсьніцца на высокай дзяржаўнай пасадзе. Але служыў народу".
13:08 31.1.2014

Пачалося адпяваньне


Генадзя Грушавога адпявае праваслаўны сьвятар Ігар Карастылёў.

Айцец Ігар кажа кранальныя словы пра свайго сябра Генадзя Грушавога, які заклаў сад каля храму.
13:46 31.1.2014
Малітва скончылася нізкім паклонам сьвятара Айцец Ігар сказаў, што шчасьлівы, што ведаў Грушавога.
13:56 31.1.2014

Разьвітаньне скончылася


Труну з целам Генадзя Грушавога вынесьлі ў катафалк, людзі нясуць мора кветак, паведамляе з месца падзеі карэспандэнтка Свабоды Іна Студзінская.
15:04 31.1.2014
18:51 31.1.2014
Разьвітаньне з Генадзем Грушавым
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:58 0:00
XS
SM
MD
LG