Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі б яшчэ Грушавому не перашкаджалі, ён зрабіў бы нашмат болей


Генадзь Грушавы
Генадзь Грушавы

Генадзя Грушавога згадвае парлямэнцкі карэспандэнт Радыё Свабоды Ўладзімер Глод.

Генадзь Грушавы быў дэмакратычным дэпутатам Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, потым перамог на дадатковых выбарах у парлямэнт 13 скліканьня.

Але для абсалютнай бальшыні людзей, якія ведалі Генадзя, ён быў найперш чарнобыльскім дзеячам. Менавіта Генадзь Грушавы арганізаваў фонд «Дзецям Чарнобыля».

Ён неаднойчы казаў, што гэтая арганізацыя ствараецца ня толькі дзеля таго, каб беларускія дзеці, якія пацярпелі ад чарнобыльскай навалы, маглі падправіць сваё здароўе. Ён марыў і пра тое, што гэтыя дзеці, якія адпачывалі ў Нямеччыне і Швайцарыі, Аўстрыі і Францыі, у іншых цывілізаваных краінах, пабачаць на ўласныя вочы, як там жывуць людзі, і калі вернуцца ў Беларусь, то будуць носьбітамі эўрапейскіх гуманітарных каштоўнасьцяў.

Генадзь Грушавы марыў, каб беларускія дзеці перамаглі ў барацьбе з анкалягічнымі захворваньнямі. І сапраўды, дзякуючы менавіта ягоным асабістым намаганьням, дзякуючы дзейнасьці фонду «Дзецям Чарнобыля» многія дзеці жывуць і сёньня. А калі б яшчэ Грушавому не перашкаджалі, а дапамагалі ўлады, то вынікі б маглі быць яшчэ лепшыя.

І сам Генадзь цягам апошніх гадоў змагаўся з анкалёгіяй — ракам крыві. Змагаўся да апошняга.

Заўтра ў Менск з Бэрліна прылятае ягоная паплечніца і жонка Ірына Грушавая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG