Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў. Эўрамайдан. 29.01. Галоўнае за ноч


Як прайшла мінулая ноч у Кіеве і што чакаецца днём.

Пасьля скасаваньня «дыктатарскіх законаў» 16 студзеня і адстаўкі ўраду Азарава напружанасьць ва Ўкраіне спадае.

Тым не меней лідэр фракцыі «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк заявіў, што ўвядзеньне надзвычайнага становішча ва Ўкраіне да гэтага часу стаіць на парадку дня.

Таксама стала вядома, што ўкраінскія апазыцыя і ўлада ў Вярхоўнай Радзе не дамовіліся пра амністыю для ўдзельнікаў акцыю пратэсту. Законапраект будзе разглядацца сёньня.

Віктар Януковіч пазваніў віцэ-прэзыдэнту ЗША распавесьці пра «посьпехі» ў перамовах з апазыцыяй.

Тым часам Канада ўвяла санкцыі супраць людзей Януковіча.

Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск паведаміў, што мае абмеркаваць зь лідэрамі краін Эўразьвязу сытуацыю ва Ўкраіне.

Рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor’s панізіла рэйтынг Украіны праз «палітычную нестабільнасьць».

Сёньня аб 11 гадзіне зноў зьбярэцца Вярхоўная Рада для разгляду законапраекта аб амністыі мітынгоўцаў, у Кіеве будуць знаходзіцца кіраўніца зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан і дэлегацыя Эўрапарлямэнту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG