Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрарэвалюцыя перакінулася на ўсход Украіны. У Кіеве чакаюць разгону (УЖЫВУЮ)

Пратэстоўцы ў Кіеве вызвалілі будынак Мінюста, улады судзяць палоненых майданаўцаў, сьцягваюць спэцназ і сілы МНС. Кэтрын Эштан зьбіраецца ў Кіеў.

08:38 27.1.2014
У Кіеў сьцягваюць афіцэраў Дзяржаўнай службы па надзвычайных сытуацыях і рыхтуюць разгон Эўрамайдана.

Пра гэта піша на сваёй старонцы ў Facebook народны дэпутат Віктар Балога.
08:43 27.1.2014

Пратэсты перакінуліся зь Кіева ў рэгіёны


08:58 27.1.2014
Штурмы адміністрацый на Ўсходзе Украіны




09:08 27.1.2014
Міністар юстыцыі Алена Лукаш патрабуе вызваліць будынак Міністэрства юстыцыі, захопленага актывістамі «Агульная справа».

Паводле яе слоў, калі на працягу паўгадзіны пратэстоўцы не вызваляць будынак Мінюста, то міністар завернецца ў Раду нацыянальнай бясьпекі і абароны з просьбай аб неадкладным увядзеньні надзвычайнага становішча.

09:30 27.1.2014
Штурм Міністэрства юстыцыі
Штурм Міністэрства юстыцыі
09:35 27.1.2014
Пасьля разгону Майдана ў Запарожжы, у шпіталях знаходзяцца прынамсі 90 чалавек.
09:39 27.1.2014

У большасьці рэгіёнаў Украіны патрабуюць адстаўкі Януковіча


22 рэгіёны Ўкраіны з 25 ўжо ахапіла хваля нязгоды. У 11 зь іх захопленыя абласныя дзяржаўныя адміністрацыі. У Запарожжы, Чаркасах, Сумах, Адэсе, Днепрапятроўску міліцыі і цітушкам ўдалося адбіць будынкі ад мітынгоўцаў, паведамляе Еспресо.ТВ
09:47 27.1.2014
Апублікавана новае відэа зьдзекаў «Беркута» над распранутым на марозе актывістам

На ім відаць, як байцы «Беркута» зьдзекуюцца над актывістам Эўрамайдана Міхаілам Гаўрылюком.

09:48 27.1.2014

У Днепрапятроўску суд арыштаваў 15 актывістаў

За ноч пасьля штурму абласной адміністрацыі ў Днепрапятроўску арыштаваныя 15 чалавек, якія правядуць 2 месяцы пад вартай.

Яны арыштаваныя за ўдзел у бойцы пад будынкам адміністрацыі.
10:51 27.1.2014

На Заходняй Украіне забараняюць Кампартыю і Партыю рэгіёнаў


Шэраг абласных рад у Заходняй Украіне ухвалілі рашэньне пра забарону дзейнасьць

Як паведамляе УНІАН на цэнтральнай плошчы горада Каламыя Львоўскай вобласьці удзельнікі веча разграмілі мясцовыя офісы Партыі рэгіёнаў і спалілі яе сымболіку.

Таксама было абвешчана, што Партыя рэгіёнаў і Камуністычная партыя на тэрыторыі вобласьці ліквідаваныя.
11:34 27.1.2014

На Майдане незалежнасьці 2000 чалавек


На кіеўскім Майдане Незалежнасьці цяпер знаходзяцца каля 2 тысяч чалавек. Як перадае УНІАН , людзі грэюцца каля бочак з агнём. Таксама на Майдане функцыянуюць палявыя кухні.

Каля сцэны знаходзяцца некалькі сотняў чалавек, яны глядзяць гістарычныя фільмы.

На барыкадзе на вуліцы Інстытуцкай каля верхняга выхаду са станцыі мэтро «Храшчацік», якая дасягае вышыні 3,5 м, знаходзяцца некалькі дзясяткаў ахоўнікаў Майдана. Тут вядзецца запіс у сілы Самаабароны.
11:55 27.1.2014

Рэгіяналы гатовыя прагаласаваць за адстаўку Азарава


Партфель прэм’ера адразу ж перададуць Яцанюку. Пра гэта заявіў народны дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Міхаіл Чэчэтаў. Ён сказаў, што ягоная палітычная сіла гатовая прагаласаваць за адстаўку прэм’ер-міністра Мікалая Азарава на пазачарговым пасяджэньні Вярхоўнай Рады 28 студзеня. Пасьля гэтага, паводле Чэчэтава, як толькі парлямэнт прагаласуе за адстаўку Азарава, партфэль прэм’ер-міністра атрымае лідэр «Бацькаўшчыны» Арсеній Яцанюк, паведамляе тэлеканал «1+1».

Яцанюк канчаткова не адхіліў прапанову Януковіча стаць прэм’ер-міністрам, заявіўшы, што канчатковае рашэньне ўхваліць народ.
12:07 27.1.2014
Зьявілася відэа разгону Эўрамайдану ў Чаркасах, пад час якога пацярпелі журналісты «Белсату»

13:50 27.1.2014

Пабітыя журналісты «Белсату» праводзяць прэсавую канфэрэнцыю

У прэсавым цэнтры Штабу нацыянальнага супраціву ў Кіеве пачалася прэсавая канфэрэнцыя журналістаў «Белсату», якія былі зьбітыя ў Чаркасах.

У прыватнасьці Сяргей Марчык падрабязна распавядае, як іх пабіў «Беркут».

«Нас проста мясілі дручкамі, слава Богу на галаве ў мяне была каска»,— кажа Сяргей.

«Беркут» працаваў паводле сынгалу спэцыяльна на журналістаў, яны хацелі зьнішчыць увесь запісаны унікальны матэрыял",— распавёў Юрый Высоцкі.

Сяргей Марчык і Юры Высоцкі
Сяргей Марчык і Юры Высоцкі
14:59 27.1.2014
Пракуратура Кіева закрыла 35 крымінальных вытворчасьцяў, зьвязаных з масавымі акцыямі ў лістападзе-сьнежні 2013 года, паведамляе РІА «Новости».

Раней у ходзе перамоваў з лідэрамі апазыцыі Віктар Януковіч пагадзіўся вызваліць з-пад варты і амніставаць арыштаваных дэманстрантаў, а таксама дапусьціў магчымасьць зьмены Канстытуцыі, каб ператварыць Украіну ў парлямэнцка-прэзыдэнцкую рэспубліку.
15:55 27.1.2014

Суд вызваліў журналіста


Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева зьняў крымінальная абвінавачваньне з актывіста Эўрамайдана, журналіста «Дарожнага кантролю» Андрэя Дзындзы.

Дзындзу абвінавачвалі ў тым, што ён нібыта скраў трактар, які выкарыстоўвалі пры штурме адміністрацыі прэзыдэнта 1 сьнежня. Сам журналіст адхіляе ўсе абвінавачваньні і сьцьвярджае, што ніяк не зьвязаны са штурмавікамі і проста фіксаваў падзеі.
16:13 27.1.2014
16:14 27.1.2014
Народны дэпутат з фракцыі Партыі рэгіёнаў Мікалай Рудкоўскі зарэгістраваў у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны праект пастановы аб правядзеньні пазачарговых выбараў.
16:17 27.1.2014

Львоўскія рэгіяналы распусьціліся і выказаліся за выбары


Фракцыя Партыі рэгіёнаў ў Львоўскай абласной радзе прыняла рашэньне аб самароспуску.

Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфаксу» сябар фракцыі Алег Баляш.

Львоўскія «рэгіяналы» заклікалі ўдзельнікаў супрацьстаяньня павярнуць сытуацыю ў канстытуцыйнае рэчышча і вырашаць усе спрэчныя пытаньні шляхам пазачарговых выбараў.

У фракцыю Партыі рэгіёнаў ў Львоўскай абласной радзе ўваходзілі 10 дэпутатаў.
16:34 27.1.2014

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG