16:34
27.1.2014
19:08
27.1.2014
Апошні шлях Жызьнеўскага — ад Майдана да гомельскай вёскі
28 студзеня труну зь целам загінулага на кіеўскіх барыкадах гамяльчука Міхаіла Жызьнеўскага маюць прывезьці на радзіму. Напярэдадні ў Кіеве разьвітацца зь ім у Міхайлаўскі сабор і на Майдан прыйшлі тысячы ўкраінцаў. Яго праводзілі як героя. Пахаваюць Міхаіла ў вёсцы ля Гомеля.
28 студзеня труну зь целам загінулага на кіеўскіх барыкадах гамяльчука Міхаіла Жызьнеўскага маюць прывезьці на радзіму. Напярэдадні ў Кіеве разьвітацца зь ім у Міхайлаўскі сабор і на Майдан прыйшлі тысячы ўкраінцаў. Яго праводзілі як героя. Пахаваюць Міхаіла ў вёсцы ля Гомеля.
19:10
27.1.2014
19:55
27.1.2014
Акцыя «Не страляйце ў журналістаў»
У Кіеве арганізаваная калёна з 50 журналістаў накіравалася ад гасьцініцы «Дняпро» да кардону ўнутраных войскаў на вуліцы Грушэўскага. Сярод іх пацярпелыя падчас сутыкненьняў на Грушэўскага. Як перадае УНІАН, журналісты выйшлі на акцыю, каб сказаць вартавым парадку, што іх мэтады ў дачыненьні да прадстаўнікоў СМІ перавышаюць іх службовыя паўнамоцтвы.
Адзін з журналістаў адзначыў, што ў гарачых кропках менш пацярпелых журналістаў, чым падчас адносна мірнай акцыі ва Ўкраіне. Некаторыя з журналістаў у бронекамізэльках.
Міліцыянты праз гукаўзмацняльнік заклікалі не правакаваць супрацоўнікаў міліцыі і не падыходзіць бліжэй за тры мэтры.
27 студзеня Нацыянальны саюз журналістаў Украіны апублікаваў заяву з патрабаваньнем ад кіраўніцтва сілавых ведамстваў неадкладна спыніць гвалт над журналістамі.
Як паведамляе Інстытут масавай інфармацыі, ва Ўкраіне з 19 па 27 студзеня пацярпелі 60 журналістаў.
20:48
27.1.2014
Штаб нацыянальнага супраціву заклікаў на Майдан
Штаб нацыянальнага супраціву заклікаў кіяўлян выйсьці на Майдан 28 студзеня а 12-й гадзіне.
Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі абвясьціў каардынатар Штабу нацыянальнага супраціву Аляксандар Турчынаў, паведамляе прэс-служба «Бацькаўшчыны». Ён заклікаў падтрымаць дэпутатаў, якія «гатовыя ўзяць на сябе адказнасьць і адмяніць дыктатарскія законы».
Паводле Турчынава, 28 студзеня будзе магчымасьць мірным шляхам вырашыць «тую страшную сытуацыю, якая склалася сёньня».
20:55
27.1.2014
Цімашэнка: Апазыцыя павінна адрынуць прапанаваныя уладай ўмовы.
Заяву Юліі Цімашэнка распаўсюдзіла прэс-служба «Бацькаўшчыны».
«Народ Украіны выйшаў на плошчы не за пасады для лідэраў апазіцыі і нават не за адмену дыктатарскіх законаў. Людзі імкнуцца ў корані зьмяніць сваё жыцьцё», — заяўляе экс-прэм’ер Украіны.
На думку Цімашэнка, выхадам з крызісу можа быць толькі «поўнае выкананьне ўсімі палітыкамі патрабаваньняў народу».
20:56
27.1.2014
Януковіч сустракаецца зь лідэрамі апазыцыі
Пачалася сустрэча ўкраінскага прэзыдэнта Віктара Януковіча і сяброў працоўнай рабочай групы па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу зь лідэрамі апазыцыі. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзыдэнта Ўкраіны.
У сустрэчы бяруць удзел першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Андрэй Партноў, міністар юстыцыі Алена Лукаш, кіраўнік УДАРа Віталь Клічко, кіраўнік «Бацькаўшчыны» Арсень Яцанюк, кіраўнік «Свабоды» Алег Цягнібок.