Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў. Эўравайна. 26.01. Галоўнае за ноч


Як прайшла мінулая ноч у Кіеве і што чакаецца днём.

Падчас трэцяга раўнда перамоваў з апазыцыяй Януковіч прапанаваў Арсенію Яцанюку стаць прэм’ерам, а а Віталю Клічко — віцэ-прэм’ерам.

Апазыцыя не адмовілася, але і не пагадзілася на гэтую прапанову. Яна гатовая браць адказнасьць за сытуацыю ва Ўкраіне, але на сваіх умовах.

«Нашы задачы — гэта новая ўкраінская ўлада. Віктар Януковіч заявіў, што ўлада не гатовая несьці адказнасьць і прапанаваў апазыцыі ўзначаліць урад. Мы гатовыя весьці краіну ў Эўразьвяз, прыняць адказнасьць, якая прадугледжвае вызваленьне Цімашэнкі і Украіну як частку Эўропы», — заявіў Ареній Яцанюк.

Віталь Клічко заявіў, што апазыцыя далей настойвае на выкананьні патрабаваньняў народу:

«Януковіч ужо гатовы на вызваленьне ўсіх затрыманых па амністыі, вяртаньне да Канстытуцыі 2004 года, адстаўку ўрада на пэўных умовах», — сказаў Клічко.

У Кіеве мітынгоўцы захапілі «Ўкраінскі дом». Пад ціскам дэманстрантаў каля 200 сілавікоў пакінулі будынак пад крыкі «Ганьба!»


У рэгіёнах Украіны міліцыя пачала пераходзіць «на бок народу».

«Мы з народам, мы — ўкраінцы», — сказалі міліцыянты ў Луцку.


На вуліцах Кіева зьявіліся трафарэты з партрэтам забітага беларуса Міхаіла Жызьнеўскага.

Сёньня а 13-й у залатаверхім Міхайлаўскім саборы Кіеве адбудзецца разьвітаньне з Міхаілам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG