Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч прапануе Яцанюку стаць прэм’ерам, а Клічко — віцэ-прэм’ерам


Віктар Януковіч
Віктар Януковіч
Урад у такім выпадку будзе адпраўлены ў адстаўку. Адпаведная заява зьявілася на афіцыйным сайце прэзыдэнта Ўкраіны:

«Для забесьпячэння шырокага грамадзкага дыялёгу Прэзыдэнтам Украіны выкліканыя на публічныя дэбаты Віталь Клічко, на якія той выказаў сваю згоду. Таксама Прэзыдэнтам Украіны прапанавана пасада прэм’ер-міністра Украіны Арсенію Пятровічу Яцанюку. У выпадку згоды апошняга будзе прынята рашэньне аб адстаўцы Ураду».

Пасада віцэ-прэм’ера па гуманітарных пытаньнях прапанавана Віталю Клічко.

Паводле заявы, прэзыдэнт Украіны перакананы, што сумесная праца разам з апазыцыяй дапаможа дзяржаве аб’яднацца і правесьці неабходныя рэформы для дзяржавы і грамадзтва. Ён у чарговы раз выказаў шкадаваньне з нагоды ўсіх трагічных выпадкаў, раненьняў, ахвяраў канфліктаў апошніх дзён і падкрэсьліў недапушчальнасьць гвалту.

«Мы асуджаем ўсе радыкальныя сцэнары і іх наступствы. Перамовы будуць працягвацца па дамоўленасьці бакоў», — гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце прэзыдэнта Ўкраіны.

Тры гадзіны доўжылася сёньня сустрэча прэзыдэнта Украіны Віктара Януковіча зь лідэрамі апазыцыйных парлямэнцкіх фракцыяў Арсэнем Яцанюком, Алегам Цягныбокам і Віталём Клічко.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG