Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гавары праўду» даведалася, якой менчукі хочуць бачыць сталіцу


У Менску на Камароўскім рынку адбыўся камандны перадвыбарчы пікет кампаніі «Гавары праўду» на тэму «Зробім Менск зручным горадам».

Ад «Гавары праўду» па Менску зарэгістравана 17 ініцятыўных груп, якія падчас пікету прэзэнтавалі сябе, як адна «каманда».

Кіраўніка каманды Ігара Драко, які вылучаецца па Лагойскай акрузе № 44, прадставілі лідэры кампаніі Ўладзімер Някляеў і Андрэй Дзьмітрыеў.

Выбарцам было прапанавана напісаць крэйдай на дошцы сваё бачаньне Менску. Парапановы былі такія: бясплатны Wi-Fi, больш кавярняў і прыгожых будынкаў, шапікі на прыпынках і г. д. Апроч гэтага было прапанавана абіраць мэра Менска.

Ігар Драко запрасіў менчукоў падпісвацца за кандыдадатў у дэпутаты «з прыцэлам», што яны, магчыма, падпісваюцца за будучага мэра.

Менскім пікетам дадзены старт шэрагу аналягічных пікетаў пад дэвізам «Тут будзе так», якія кампанія «Гавары праўду» зладзіць ва ўсіх гарадах краіны, дзе вылучаюцца яе актывісты.
Андрэй Дзьмітрыеў і Ўладзімер Някляеў
Андрэй Дзьмітрыеў і Ўладзімер Някляеў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG