Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьмерць па дарозе да «дароў вешчуноў»


Чарга да «дароў вешчуноў»
Чарга да «дароў вешчуноў»

Вечарам 21 студзеня ў чарзе да «Дароў вешчуноў» памёр мужчына.

Старому стала дрэнна, ён памёр ад сардэчнага прыступу.

Гэта здарылася каля 19:00 прыкладна за 500 мэтраў ад Дома Міласэрнасьці, у храме якога цяпер Дары вешчуноў.

Трывогу паднялі людзі, што стаялі побач у чарзе.

«Мэдыкі прыбеглі, калі мужчына ўжо быў без прытомнасьці. З-за натоўпу людзей было цяжка пад’ехаць на машыне, таму яго хутка забралі на насілках. Але хвілін праз 40 стала вядома, што яго не змаглі ўратаваць. Тады на месца прыбегла нейкая жанчына, мяркуючы па ўсім, яго дачка, крычала, навошта яны сюды пайшлі — выявілася, што ў мужчыны нядаўна быў інфаркт. І гэта назіралі дзясяткі людзей», — напісаў tut.by мянчук Андрэй Іваноў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG