Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск прыбылі «Дары Трох Каралёў»


У Менск прыбыла адна з найшанаваных хрысьціянскіх рэліквіяў «Дары трох Каралёў». Гэта некалькі залалах плястынак з вырабленымі на іх узорамі, а таксама некалькі каліваў ладану і сьмірны, нанізаныя на срэбныя ніткі.

Паводле Эвангельля, гэтыя дары нованароджанаму Хрысту прынесьлі ў падарунак тры каралі Каспар, Мэльхіёр і Бальтазар, якіх таксама называюць трыма мудрацамі альбо трыма вешчунамі з Усходу.

Рэліквія прыбыла самалётам у менскі аэрапорт з Санкт-Пецярбургу і была дастаўлена ў храм Ёвы Шматпакутнага пры Доме міласэрднасьці. Яе суправаджае дэлегацыя манахаў на чале з настаяцелем мужчынскага кляштара Сьвятога Паўла на гары Афон у Грэцыі архімандрытам Парфеніем.

У вітальным слове архімандрыт падкрэсьліў, што «Дары Трох Каралёў» знаходзяцца ў кляштары Сьвятога Паўла 500 гадоў і за гэты час упершыню пакінулі межы Грэцыі, каб пілігрымаваньне сьвятыні прайшло па духоўнай тэрыторыі Расейскай праваслаўнай царквы. Гэтак сьвятыня пабывала ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, а зь Менску будзе накіраваная ў Кіеў.

Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павал, які сустракаў «Дары Трох Каралёў» у храме Ёвы Шматпакутнага, вітаючы гасьцей, адзначыў, што прыбыцьцё сьвятыні ёсьць вялікай духоўнай падзеяй на беларускай зямлі. Ён падзякаваў грэцкім манахам за арганізацыю пілігрымаваньня дароў, а таксама прысутным кіраўнікам Менгарвыканкаму, якія прысутнічалі на сустрэчы ў поўным складзе. Арцыпастыр таксама заклікаў прысутных вернікаў, на ўзор Трох Каралёў, разам з паклонам Хрысту прынесьці яму ў падарунак свае добрыя справы і годнае жыцьцё.

Доступ для ўшанаваньня «Дароў Трох Каралёў» распачаўся а 18:30. Да гэтага часу каля храма сабралася чарга ў некалькі тысяч чалавек. Доступ да сьвятыні будзе з 8:00 да 22:00 да 24 студзеня.
Мітрапаліт Павал, а за ім зь непакрытай галавой старшыня Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька
Мітрапаліт Павал, а за ім зь непакрытай галавой старшыня Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька
Дары Трох Каралёў
Дары Трох Каралёў

Глядзець камэнтары (3)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG