Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачобут: Зьмена кіраўніцтва турмы не зьвязаная зь лістом Аўтуховіча


Гарадзенская турма
Гарадзенская турма

Кіраўніцтва турмы № 1 у Горадні ў поўным складзе адпраўлена на пэнсію.

Пра гэта парталу tut.by паведамілі ў дэпартамэнце выкананьня пакараньняў МУС.

Там пацьвердзілі, што кіраўніцтва гарадзенскай турмы ў складзе трох чалавек вызвалена ад займаных пасадаў.

Цяпер турмой кіруе Ўладзімер Шаблінскі. Раней гэтую пасаду займаў палкоўнік Аляксандар Оліеў.

У дэпартамэнце ня сталі камэнтаваць інфармацыю пра тое, што зьмена кіраўніцтва нібыта адбылася з-за прэзыдэнцкай праверкі.

У верасьні мінулага году палітвязень Мікалай Аўтуховіч, які адбывае пакараньне ў гарадзенскай турме № 1, прычыніў сабе цяжкія цялесныя пашкоджаньні. У знак пратэсту ён нанёс сабе парэзы лязом у вобласьці жывата. Прычынай стала зьдзеклівае стаўленьне адміністрацыі турмы да асуджанага.

«Такім чынам, мне прыйшлося выказаць пратэст і спаласаваць лязом жывот. Іншага спосабу прыцягнуць увагу да праблемы ўжо няма. На пратэстныя галадоўкі адміністрацыя не рэагуе», — адзначыў Аўтуховіч у кастрычніку мінулага году ў «Лісьце зь пекла», дзе апісвае парадкі ў беларускіх турмах.

Андрэй Пачобут
Андрэй Пачобут
Гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут лічыць малаверагодным, што звальненьне кіраўніцтва турмы зьвязанае з скаргамі Аўтуховіча.

«Я думаю, што ў краіне нешта зьмянілася б, калі б за прэс на палітвязьняў пачалі звальняць начальнікаў турмаў. Наўрад ці гэта зьвязана паміж сабой», — сказаў Пачобут карэспандэнту Свабоды.

У 2011 годзе Андрэя Пачобута зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар Гарадзенскай турмы, яго вінавацілі ў «паклёпе на прэзыдэнта». У гарадзенскай турме таксама адбываў пакараньне палітвязень Зьміцер Дашкевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG