Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька спадзяецца ангажаваць у праймэрыз 300–400 тысяч чалавек

абноўлена

Правесьці падчас кампаніі мясцовых выбараў так званыя праймэрыз — вызначэньне лідэра прыхільнікаў пераменаў — хоча шэраг дэмакратычных партыяў і арганізацыяў.

Пра гэта было заяўлена 8 студзеня на паседжаньні экспэртнага клюбу Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Праймэрыз мяркуюць правесьці ў Бабруйску.

Намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін патлумачыў выбар гэтага рэгіёну так:

«Тут ёсьць дастатковы дэмакратычны актыў, неабходная інфраструктура, гэта дастаткова вялікі горад, які знаходзіцца непадалёк ад сталіцы».

Лідэр партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін заявіў, што ён прыхільнік менавіта праймэрыз, і сказаў, што ў вызначэньні лідэра апазыцыі падчас Кангрэсу дэмакратычных сілаў супольна ўдзельнічалі менш за дзесяць тысяч чалавек. Праймэрыз даюць магчымасьць ахапіць значна большую частку насельніцтва, а таксама тут зьяўляецца магчымасьць выйсьці за кола дэмакратычных сілаў, пашырыць сьпіс удзельнікаў адбору.

Анатоль Лябедзька і Сяргей Калякін падчас пасяджэньня экспэртнага клюбу выказалі такую думку:

«Калі ў праймэрыз у Бабруйску будуць удзельнічаць дзьве-тры тысячы чалавек, і гэтую сытуацыю сканіраваць на ўсю краіну, то на выхадзе можна будзе мець 300-400 тысяч удзельнікаў апытаньня».

Кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заявіў «Свабодзе», што правядзеньне праймэрыз можа заангажаваць да абраньня адзінага кандыдата ад апазыцыі найбольшую колькасьць выбарцаў:

«Размова ідзе не пра маю нейкую асабістую ініцыятыву, а пра пэрспэктыву выбару лідэраў прыхільнікаў пераменаў і стварэньне шырокага грамадзка-палітычнага руху. Сёньня на парадку дня — якім чынам мы можам павялічыць колькасьць актыўных удзельнікаў палітычнага працэсу. Калі мы гэтую задачу не вырашаем, то гэта значыць, што пэрспэктывы бліжэйшых пераменаў у Беларусі няма.
Калі б узялі ўдзел 300–400 тысяч чалавек у галасаваньні і яны сказалі, што вось гэта ёсьць лідэр прыхільнікаў пераменаў, то фактычна мы маем рух, у якім 300–400 тысяч чалавек

Трэба даць мажлівасьць людзям, грамадзянам, выбарцам самім вызначыць гэтую пэрсанальную альтэрнатыву. Гэта можа быць моцным сцэнарам, які можа разбудзіць Беларусь, стаць тым, што заматывуе шмат новых людзей. Калі б узялі ўдзел 300–400 тысяч чалавек у галасаваньні і яны сказалі, што вось гэта ёсьць лідэр прыхільнікаў пераменаў, то фактычна мы маем рух, у якім 300–400 тысяч чалавек. Дзеля гэтага варта займацца праймэрыз. Мы прапануем пачаць гэта як пілётны праект з Бабруйску, спалучыўшы гэта зь мясцовай выбарчай кампаніяй».

Дэмакратычны актывіст з Кобрыня Аляксандар Мех лічыць неабходным, каб грамадзкасьць аб’ядналася вакол ініцыятывы правядзеньня праймэрыз.

Сваю думку спадар Мех выклаў у адмысловым звароце «да прыхільнікаў незалежнасьці і адраджэньня». Аляксандар Мех лічыць, што 2015 год «павінен стаць годам альбо смутку, альбо годам пачатку адраджэньня».

«Хто зможа стаць у пэрспэктыве ня толькі лідэрам прыхільнікаў перамен, а лідэрам, які зможа адвесьці краіну ад палітычнага і эканамічнага краху? Гэтае пытаньне наўпрост павісла ў паветры. Таму прапанова Анатоля Лябедзькі праз праймэрыз абіраць кандыдата ад апазыцыі ў 2015, магчыма, і ня лепшая, але ж пакуль адзіная дастойная прапанова для разгляду», — упэўнены Аляксандар Мех.

Інжынэр з Кобрыня Аляксандар Мех перакананы, што ідэю праймэрыз шырока падтрымаюць у рэгіёнах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG