Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ТонкіХод» Лянкевіч выдаў кнігу пра «70% вады»


Філёляг, перакладчык, рок-музыка Уладзь Лянкевіч парадаваў прыхільнікаў сваёй творчасьці кнігай вершаў «70% вады». Зборнік выйшаў у сэрыі «Пункт адліку» Бібліятэкі Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Як ляканічна пазначана ў анатацыі, кніга «ўключае адзін скрадзены і некалькі дзясяткаў сваіх вершаў з музыкай і без».

Як адзначаюць крытыкі, Уладзь Лянкевіч — адзін з самых пэрспэктыўных аўтараў свайго пакаленьня, які адначасна працуе ў некалькіх відах мастацтва і розных літаратурных жанрах.

Некаторыя зь вершаў, зьмешчаных у зборніку, пазначаныя не традыцыйнымі «зорачкамі», а нотным знакам: у прэсавай службе Саюзу беларускіх пісьменьнікаў патлумачылі, што гэтыя тэксты сталіся песьнямі, якія ўваходзяць у рэпертуар арт-рок-псіхадэлік-гурта TonqiXod [ТонкіХод], дзе Ўладзь выступае як вакаліст і гітарыст.
Гурт TonqiXod [ТонкіХод] выконвае песню «Вясельле» на верш Уладзя Лянкевіча
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG