Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто яны, музычныя героі году?

абноўлена

Музычныя героі году — фрагмэнты відэатрансляцыі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:10:40 0:00

Музычныя героі году — фрагмэнты відэатрансляцыі

Беларускі партал «Тузін Гітоў» падвёў вынікі музычнага году. У намінацыі «Героі году» перамог гурт «Re1ikt». «Адкрыцьцём году» стала «Hurma».

Гурт «Re1ikt» сабраўся ў 2001 годзе ў Сьветлагорску, схіляючыся ў творчасьці да стылістыкі гранджу. Пазьней, ужо ў Гомелі, яны захапіліся аўтарскай творчасьцю ў стылістыцы прагрэсыў-альтэрнатыва.

Этапным для калектыву стаў альбом 2011 году «Рэкі прабілі лёд», які цалкам складаўся з аўтарскіх беларускамоўных песень. Выступы на некалькіх фэстывалях у Польшчы прынесьлі гурту Першую прэмію і прыз глядацкіх сымпатыяў фэстывалю «Rockowisko» 2013 году, які адбыўся ў Гайнаўцы.

Апроч аўдыёальбомаў гурт выдаў два DVD: «Акустическая терапия» (2009) і «Kryhachod» (2012).

У апошні час гурт узяў удзел у кінамузычным праекце «Тузін немаўля», калі агучваў жыўцом паказ нямога фільму рэжысэра Ўладзімера Корш-Сабліна «У агні народжаная». Адзін з такіх паказаў адбыўся ў рамках міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад-2013».

Цяпер гурт «Re1ikt» базуецца ў Менску. Цікава, што ўдзельнікі калектыву маюць і паралельны музычны праект пад назваю «Re123+».




«Hurma» —зусім малады калектыў, які зрабіў першыя крокі ўсяго год таму, выдаўшы сінгл з песьняй «Шукай», якая неўзабаве трапіла ў міжнародны зборнік «Рок-танцы славян».

Гурт трымаецца стылістыкі эўрапейскага поп-року, прынцыпова будуючы рэпэртуар на аўтарскіх беларускамоўных песьнях.

У інтэрвію парталу tuzin.fm лідэр квартэту Мікіта Найдзёнаў заявіў:

«Сёньня нашы гурты даводзяць, што па-беларуску можа добра гучаць ня толькі фолк, але і поп-рок, і панк, і альтэрнатыва. Мы хочам таксама ствараць гэты нацыянальны брэнд».

Сёлета гурт узяў удзел у арганізаваным БДУ фэсьце «Такие пряники», дзе перамог чатырох канкурэнтаў, атрымаўшы прыз за лепшую песьню фэсту «Шукай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG