Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская апазыцыя вядзе перамовы зь Януковічам (жывая трансьляцыя)

абноўлена

У Палацы "Ўкраіна" праходзіць круглы стол з удзелам прэзыдэнта і лідэраў апазыцыі.

У Палацы "Ўкраіна" праходзіць круглы стол з удзелам прэзыдэнта і лідэраў апазыцыі.

Лідэры апазыцыі пайшлі на перамовы з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам. Пра гэта са сцэны Майдану абвясьціў грамадзянскі актывіст Ягор Собалеў.

Як перадае карэспандэнт ЛІГАБізнесІнформ, паводле Собалева, для лідэраў апазыцыі гэта было няпростае рашэньне. Перад абвяшчэньнем рашэньня актывісты Майдану прагаласавалі за наданьне мандату лідэрам апазыцыі для ўдзелу ў круглым стале.


Абноўлена: падчас выступаў лідэраў украінскай апазыцыі у залі адключыўся інтэрнэт і мабільная сувязь. Была перарваная онлайн-трансьляцыя.



У прэсавай службе партыі «Бацькаўшчына» паведамляецца, што далейшыя перамовы з уладамі магчымыя толькі пасьля выкананьня папярэдніх патрабаваньняў. «Перш за ўсё гутарка ідзе пра звальненьне і закрыцьцё крымінальных спраў у дачыненьні да ўсіх удзельнікаў акцыі пратэсту. Акрамя таго, сярод патрабаваньняў Майдану — пакараньне міністра ўнутраных спраў Віталя Захарчанкі і іншых так званых праваахоўнікаў за ўжываньне сілы супраць мірных дэманстрантаў. Трэцяе патрабаваньне — адстаўка ўраду Азарава, які нясе палітычную адказнасьць за ўжываньне сілы», — гаворыцца ў паведамленьні.

Раней Януковіч запрасіў апазыцыю да дыялёгу за «круглым сталом». «Я неаднаразова падкрэсьліваў , што адзіна магчымы шлях — гэта шлях прымірэньня і згоды», — сказаў ён.

У апазыцыі заявілі, што гатовыя да перамоваў толькі пасьля выкананьня трох умоваў Майдану. Акрамя таго, у перамовах, на думку апазыцыі, павінны ўдзельнічаць прадстаўнікі міжнародных арганізацый.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG