Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кароль: Украінцаў скарыць не ўдалося


Менскі палітоляг Аляксей Кароль тлумачыць, чаму ўкраінскім уладам, якія разагналі ўчора Майдан, не ўдалося скарыць усіх грамадзян, чаму пратэставаць і парбабаваць зьмены ўлады выйшлі сотні тысяч чалавек.

«Ще не вмерла демократична Україна! Я лічу, што паўмільёна ўкраінцаў выйшлі на вуліцу таму, што ва Ўкраіне дэмакратычныя перамены ўвайшлі глыбей і захапілі больш прасторы. Таму назіраем такую актыўнасьць, якая не чакалася і не прагназавалася.

Другі чыньнік — гэта тое, што маладое пакаленьне, якое складае большасьць на Эўрамайдане, ужо цалкам скіраванае на Эўропу. На вуліцу выйшла вялікая колькасьць студэнтаў. Фактычна, тое, што мы назіраем, — арганізаваны выхад студэнтаў. Таксама важна тое, што ва Ўкраіне ёсьць арганізаваная апазыцыя ня толькі па-за сыстэмай, як у Беларусі, а таксама як у цэнтральных, так і ў мясцовых органах улады.

І яшчэ агульнавядомы факт падзелу Ўкраіны на усходнюю з прарасейскай арыентацыяй і заходнюю з эўрапейскай арыентацыяй. Менавіта заходняя частка краіны — засталася нескаронаю.

Вось і адбылася непрадказальная актывізацыя, якая не дазволіла ўкраінскім ўладам задушыць пратэст такім чынам, які гэта было зроблена ў Менску ў 2010 годзе»,— пракамэнтаваў Свабодзе апошнія падзеі ў Кіеве палітоляг і гісторык Аляксей Кароль.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG