Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрамайдан: дэманстранты стварылі свой штаб у мэрыі Кіева


Ukraine -- People's rally in Kyiv, 01Dec2013
Ukraine -- People's rally in Kyiv, 01Dec2013

Гэта ня мітынг, гэта рэвалюцыя, кажуць арганізатары пратэстаў у Кіеве.

Удзельнікі Народнага веча ў Кіеве, на якое паводле арганізатараў сабралася каля 700 тысяч чалавек, захапілі будынак Кіеўскай дзяржаўнай гарадзкой адміністрацыі.

У калённым зале гэтага будынку створаны штаб пратэсту, паведамляе ўкраінскі 5 канал. Арганізатары заяўляюць, што гэта ня мітынг, гэта рэвалюцыя, аднак заклікаюць не ісьці на штурм ураду і адміністрацыі прэзыдэнта, дзе сканцэнтраваныя вялікія сілы спэцназу міліцыі.

Паход групы дэманстрантаў з бульдозэрам на адміністрацыю Януковіча спынілі іншыя ўдзельнікі пратэсту, заявіўшы, што гэта правакацыя.

Алег Цягнібок, лідэр парлямэнцкай партыі Свабода з трыбуны мітынгу заклікаў на адбітым дэманстрантамі Майдане незалежнасьці ўсталяваць намётавы лягер і абвясьціў пра пачатак агульнанацыянальнага страйку.

Дэманстранты патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта і ўраду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG