Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спроба штурму адміністрацыі прэзыдэнта ў Кіеве: газ, гранаты і камяні


Пасьля радыкальнай спробы штурму будынку адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны з дапамогай бульдозэра, які быў спынены спэцназам і памяркоўнымі дэманстрантамі, напружваньне працягваецца.

Каля адміністрацыі прэзыдэнта ўжываюць сьвятло-шумавыя гранаты і сьлезацечны газ, на спэцназ ляцяць камяні. Паводле карэспандэнта Радыё Свабода, які знаходзіцца на месцы падзей, гэтыя сродкі ўжываюць правакатары. Адначасова зьявілася і паведамленьне аб тым, што сьлезацечны газ распылялі беркутаўцы.

«Здымай форму — ратуй душу!»,— крычалі дэманстранты на адрас спэцназу.

Спэцназ, які атачыў будынак адміністрацыі прэзыдэнта, не рэагуе на гэта, захілііўшыся мэталічным плотам.

Людзі перадаюць спэцназаўцам шчыты, якімі б яны абараняліся ад дзеяньняў правакатараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG