Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13 пісьменьнікаў трапілі ў каляндар «Першапачатак»

Аўтарка канцэпцыі Ірына Хадарэнка
1/10 Аўтарка канцэпцыі Ірына Хадарэнка
У менскім Музэі гісторыі Беларусі адбылася вечарына з нагоды 80-годзьдзя Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
Выдавец і фотамастак Валеры Дубоўскі
2/10 Выдавец і фотамастак Валеры Дубоўскі
У менскім Музэі гісторыі Беларусі адбылася вечарына з нагоды 80-годзьдзя Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
Генадзь Бураўкін на імпрэзе
3/10 Генадзь Бураўкін на імпрэзе
У менскім Музэі гісторыі Беларусі адбылася вечарына з нагоды 80-годзьдзя Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
Генадзь Бураўкін у якасьці пэрсанажа календара
4/10 Генадзь Бураўкін у якасьці пэрсанажа календара
У менскім Музэі гісторыі Беларусі адбылася вечарына з нагоды 80-годзьдзя Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
Рыгор Барадулін у якасьці пэрсанажа календара
5/10 Рыгор Барадулін у якасьці пэрсанажа календара
У менскім Музэі гісторыі Беларусі адбылася вечарына з нагоды 80-годзьдзя Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
Уладзімер Арлоў у якасьці пэрсанажа календара
6/10 Уладзімер Арлоў у якасьці пэрсанажа календара
У менскім Музэі гісторыі Беларусі адбылася вечарына з нагоды 80-годзьдзя Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
Леанід Дранько-Майсюк у якасьці пэрсанажа календара
7/10 Леанід Дранько-Майсюк у якасьці пэрсанажа календара
У менскім Музэі гісторыі Беларусі адбылася вечарына з нагоды 80-годзьдзя Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
Леанід Дранько-Майсюк падпісвае каляндар
8/10 Леанід Дранько-Майсюк падпісвае каляндар
У менскім Музэі гісторыі Беларусі адбылася вечарына з нагоды 80-годзьдзя Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
Выстава асабістых рэчаў пісьменьнікаў
9/10 Выстава асабістых рэчаў пісьменьнікаў
У менскім Музэі гісторыі Беларусі адбылася вечарына з нагоды 80-годзьдзя Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
Выстава асабістых рэчаў пісьменьнікаў
10/10 Выстава асабістых рэчаў пісьменьнікаў
У менскім Музэі гісторыі Беларусі адбылася вечарына з нагоды 80-годзьдзя Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
Previous slide
Next slide

27 лістапада ў менскім Музэі гісторыі Беларусі адбылася вечарына з нагоды 80-годзьдзя Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Падчас яе быў прэзэнтаваны каляндар, выпушчаны да гэтага юбілею.

У імпрэзе ўзялі ўдзел Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Міхась Скобла, Алесь Пашкевіч і іншыя літаратары.

Пачынаючы імпрэзу, старшыня СБП Барыс Пятровіч адзначыў, што ў чэрвені 1933 году адбыўся першы ўстаноўчы зьезд СПБ.

«За 80-гадовую гісторыю самая старэйшая творчая арганізацыя перажывала самыя розныя пэрыяды — трагічныя, драматычныя, пэрыяды росквіту. За гэты час былі створаны клясычныя творы сучаснай беларускай літаратуры. У гісторыю ня толькі літаратуры, культуры Беларусі, але і самой дзяржавы, увайшлі такія імёны, як Васіль Быкаў, Янка Брыль, Максім Танк, Ніл Гілевіч і многія іншыя. Напісанае імі застанецца на многія пакаленьні».

Мастак, аўтар ідэі выданьня каляндара «Першапачатак» Валеры Дубоўскі адзначыў, што першапачаткам было беларускае слова, культура, такія асобы, як Скарына, Будны і Багушэвіч. У календары — 13 беларускіх пісьменьнікаў, якія пададзены ў вобразах беларускай міталёгіі.

Пісьменьнікі ў міталёгіі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:40 0:00

Генадзь Бураўкін адзначыў, што беларускія пісьменьнікі якраз і стваралі гісторыю Беларусі і паўплывалі на многія падзеі ў краіне. Ён адзначыў, што да сьвяткаваньня юбілею спрычынілася Міністэрства культуры, хаця ніхто зь яго прадстаўнікоў удзелу ў афіцыйнай частцы ня браў.

Намесьнік старшыні саюзу Алесь Пашкевіч адзначыў, што сёньня толькі пачатак юбілейных сьвяткаваньняў, заплянаваны яшчэ шэраг імпрэзаў. Да юбілею таксама прымеркавана мастацкая выстава ў Музэі гісторыі Беларусі.
Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG