Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША расчараваныя рашэньнем ураду Ўкраіны па эўраінтэграцыі


Джо Байдэн
Джо Байдэн

Злучаныя Штаты Амэрыкі расчараваныя рашэньнем ўкраінскага ўраду прыпыніць падрыхтоўку да падпісаньня пагадненьня аб асацыяцыі і пагадненьня аб стварэньні зоны свабоднага гандлю з Эўразьвязам.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн меў у пятніцу ўвечары тэлефонную размову на гэту тэму з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Белага дома .

«ЗША перакананыя, што інтэграцыя з Эўропай дае Ўкраіне стратэгічную магчымасьць узмацніць дэмакратыю і паставіць эканоміку краіны на шлях да росквіту», — адзначыў Джо Байдэн .

Разам з тым, віцэ-прэзыдэнт падкрэсьліў што ЗША падтрымліваюць народ Украіны і яго імкненьне да эўрапейскай інтэграцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG