Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Собалеў: «Украіна трапіла ў страшэнную сытуацыю»


Сяргей Собалеў
Сяргей Собалеў

Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны, першы намесьнік кіраўніка фракцыі «Бацькаўшчына» Сяргей Собалеў у інтэрвію Свабодзе ацаніў апошнія падзеі ў Кіеве ў сувязі з адмовай ураду падпісваць дамову аб асацыяцыі з Эўразьвязам.

Фактычна самагубцы, прэзыдэнт Януковіч і прэм’ер Азараў з кіроўнай Партыяй рэгіёнаў і камуністамі давялі эканамічную сытуацыю ў такой магутнай дзяржаве, як Украіна, фактычна да катастрофы. Прычым, і эканамічнай, і палітычнай. Разарваўшы ўсе адносіны спачатку з Расейскай Фэдэрацыяй, цяпер яны робяць усё магчымае, каб разарваць усе адносіны і з Эўрапейскім Зьвязам, і са Злучанымі Штатамі Амэрыкі. Па-іншаму ацаніць тое, што ўчора адбылося, немагчыма.

Фактычна прыпыненьне перамоваў пра зону свабоднага гандлю з Эўрапейскім Зьвязам, пра якую мараць дзясяткі ўрадаў і краінаў сьвету, перамоваў пра пагадненьне, якое адкрывае нам рынкі з насельніцтвам у 500 мільёнаў чалавек, — пагадненьне, якое давала б нам магчымасьць атрымаць танныя крэдыты, сучасныя тэхналёгіі, эўрапейскія стандарты, — фактычна на сёньняшні дзень мы канстатуем, што Ўкраіна трапіла ў надзвычай страшэнную сытуацыю, якую толькі можна ўявіць, з-за палітыкі прэзыдэнта Януковіча і кіраўніка ўраду Азарава.

— Ці ёсьць спадзеў, што перамовы Ўкраіны з Эўразьвязам працягнуцца, што Ўкраіна часова павярнулася тварам да Масквы, а ўсё ж такі пазьней шлях Украіны скіруецца ў Эўразьвяз?

— Няма сумневаў, што шлях Украіны ляжыць у Эўрапейскі Зьвяз. Адзінае, гэта будзе ўжо не пры гэтым прэзыдэнце, не пры гэтым урадзе. Калі казаць пра стратэгію, дык нічога не зьмянілася. Я перакананы, што пасьля зьмены прэзыдэнта і ўраду, якія вельмі хутка адбудуцца, краіна далей будзе рухацца ў эўрапейскім кірунку. Але, на жаль, мы губляем як мінімум год — да наступных прэзыдэнцкіх выбараў.

Безумоўна, і Азараў, і Януковіч хацелі атрымліваць танныя крэдыты, і яны, напрыклад, учора «дадумаліся», праваліўшы ключавую ўмову Эўразьвязу па вызваленьні Юліі Цімашэнкі, а далей паставілі на галасаваньне пагадненьне пра эканамічную дапамогу з боку Эўрапейскага Зьвязу на 600 мільёнаў эўра (амаль на 1 мільярд даляраў). Гэта цынічныя палітыкі, якія ня грэбуюць нічым. Але іншае пытаньне: хто будзе мець справу з такімі прымітыўнымі, недальнабачнымі палітыкамі, як Януковіч і Азараў? Таму, я думаю, гэта ўжо пытаньне будучага супрацоўніцтва. Натуральна, што яны б хацелі такога супрацоўніцтва з Эўрапейскім Зьвязам. Але які партнэр пасьля такіх паводзінаў іншага боку захоча мець справу зь несур’ёзным, непрагназаваным урадам і прэзыдэнтам?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG