Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марголін: Ад рашэньня Ўкраіны Лукашэнка губляе козыры


Леў Марголін
Леў Марголін
«Лукашэнка страціць вельмі моцны аргумэнт у сваіх размовах з Пуціным. А зараз такі момант, калі вырашаецца пытаньне пра нафтавы балянс, газавы, па апошнім траншы крэдыту і па новым крэдыце», — адзначае Леў Марголін, намесьнік кіраўніка АГП, у інтэрвію Радыё Свабода.

«Калі Януковіч прайшоў бы да канца шлях падпісаньня дамовы з Эўразьвязам, то ў Лукашэнкі былі б вельмі пераканаўчыя аргумэнты на перамовах з Пуціным. Тады б Лукашэнка быў адзіным, скажам так, славянскім саюзьнікам ў Мытным зьвязе і пазьней у Эканамічным», — разважае Марголін.

«І вось зараз Лукашэнка губляе гэты аргумэнт. Па-першае, Лукашэнка ўжо не адзіны. Па-другое, Януковіч ня проста так зьмяніў свой вэктар руху — гэта вельмі дорага абыдзецца Расеі. І ў яе можа не хапіць грошай для Беларусі. Таму я ня думаю, што для Беларусі будуць нейкія новыя саступкі. Дай Бог захаваць тое, што было дагэтуль».

Кабінэт міністраў Украіны 21 лістапада прыняў рашэньне прыпыніць падрыхтоўку да падпісаньня дамовы пра асацыяцыю з Эўразьвязам. Такое распараджэньне апублікаванае на афіцыйным сайце ўкраінскага ўраду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG