Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міндлін здыме фільм пра Чаркасаву


Вераніка Чаркасава
Вераніка Чаркасава

На могілках у Калодзішчах родныя і калегі ўшанавалі памяць журналісткі Веранікі Чаркасавай, якая загінула 9 гадоў таму.

Тэлежурналіст Леанід Міндлін, які быў сярод тых, хто прыйшоў на магілу Веранікі, сказаў, што зьбірае матэрыялы для дакумэнтальнага фільма пра Чаркасаву:

«Пераглядаючы хроніку, часам знаходзіш цікавыя дакумэнтальныя кадры і міжволі ўзгадваеш. Вось 1983 год, дзе яна яшчэ зусім маладая, каля сваёй школы. А вось — пазьнейшыя кадры, калі яна на тэлебачаньні працавала. Пакуль ёсьць памяць пра чалавека, ён з намі застаецца. Спадзяюся, што да 10-й гадавіны сьмерці Веранікі гэты фільм зьявіцца».

Паводле старшыні БАЖ Жанны Літвіной, для журналісцкай супольнасьці дні гібелі калег — гэта «дні з чорнай пазнакай»:

«Ужо і словаў не хапае на пахаваньнях, на памінках — столькі нашых калег сыходзіць, не дачакаўшыся дня, калі мы ўздыхнем з палёгкай. У нас шмат стратаў, але такія страты, як Дзьмітры Завадзкі, Алег Бябенін, Вераніка Чаркасава, нікому не павінны даваць спакою. Пакуль мы не атрымаем адказаў, што зь імі адбылося і хто вінаваты. Самае галоўнае — гэта памятаць пра гэтых людзей і ўсё адно дачакацца гэтых адказаў».

Напярэдадні гадавіны БАЖ зьвярнуўся ў Сьледчы камітэт, каб высьветліць, у якім стане расьсьледаваньне справы аб забойстве Чаркасавай. У аддзеле сувязяў са СМІ сказалі ператэлефанаваць у панядзелак, калі будзе на месцы супрацоўнік, што валодае інфармацыяй. Але датэлефанавацца да гэтага супрацоўніка так і не ўдалося.

Першапачаткова справу расьсьледавала пракуратура Менску. З моманту стварэньня Сьледчага камітэту ў 2012 годзе яе перадалі гэтай установе. Летась прадстаўнікі СК казалі, што сьледзтва па-ранейшаму прыпынена, але па справе «вядуцца апэратыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на высьвятленьне асобаў, якія маюць дачыненьне да забойства, і высьвятленьне ўсіх абставін», — паведаміла прэсавая служба БАЖ.
Магіла Веранікі Чаркасавай
Магіла Веранікі Чаркасавай
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG