Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнатары дасягнулі бюджэтнага пагадненьня


Лідэры Сэнату ЗША дасягнулі пагадненьня ў справе прадухіленьня магчымага дэфолту. Пра гэта паведаміў сэнатар-рэспубліканец Кэлі Аёт са штату Нью-Гэмпшыр.

Раней паведамлялася, што лідэр дэмакратычнай бальшыні Сэнату Гары Рэйд і рэспубліканскай мяншыні Міч МакКонэл прыступілі да фінальнай стадыі пагадненьня аб аднаўленьні працы ўрадавых установаў і ўзьняцьці ліміту дзяржаўнай запазычанасьці.

Новае пагадненьне прадугледжвае выдзяленьне 986 мільярдаў даляраў на бюджэтнае фінансаваньне, адклад «столі запазычаньня» да 7 лютага 2014 году і адкрыцьцё дзяржаўных установаў да 15 студзеня.

Амэрыканскія заканадаўцы мусяць да 13 сьнежня выпрацаваць дэталі пагадненьня ў адмысловым узгадняльным камітэце, скліканьне якога рэспубліканцы блякавалі ўжо амаль 20 разоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG