Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры бальшыні і меншыні ў Сэнаце ЗША дамаўляюцца


Лідэр дэмакратычнай бальшыні Сэнату Гары Рэйд
Лідэр дэмакратычнай бальшыні Сэнату Гары Рэйд

Ананімныя крыніцы ў Кангрэсе ЗША паведамляюць, што лідэр дэмакратычнай бальшыні Сэнату Гары Рэйд і рэспубліканскай меншыні Міч МакКонэл прыступілі да фінальнай стадыі пагадненьня аб аднаўленьні працы ўрадавых установаў і ўзьняцьці ліміту дзяржаўнай запазычанасьці.

Новае пагадненьне прадугледжвае выдзяленьне 986 мільярдаў даляраў на бюджэтнае фінансаваньне, адклад «столі запазычаньня» да 7 лютага і адкрыцьцё дзяржаўных установаў да 15 студзеня. Амэрыканскія заканадаўцы мусяць да 13 сьнежня выпрацаваць дэталі пагадненьня ў адмысловым узгадняльным камітэце, скліканьне якога рэспубліканцы блякавалі ўжо амаль 20 разоў.

Асобы з атачэньня Рэйда і МакКонэла паведамілі тэлеканалу NBC News, што яны заканчваюць працу над канчатковымі фармулёўкамі пагадненьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG