Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама просіць Кангрэс аднавіць дзейнасьць ураду і пазьбегнуць дэфолту


Барак Абама
Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заклікаў Кангрэс правесьці галасаваньне, якое задволіла б аднавіць дзейнасьць ураду, а таксама падняць столь дзяржаўнага доўгу.

Гаворачы пра такое галасаваньне, Абама заявіў: «Я моцна падазраю, у Канрэсе ёсьць дастатковая колькасьць галасоў».

Прывід дэфолту

17 кастрычніка федэральны ўрад ЗША дасягне мяжы дзяржаўнага доўгу, якую ўсталяваў Кангрэс ЗША.

Калі памер дзяржаўнага доўгу ня зьменіцца, Злучаныя Штаты могуць абвесьціць дэфолт па сваіх даўгах.

Міністэрства фінансаў ЗША папярэдзіла, што калі крызіс у Вашынгтоне ня вырашыцца, ЗША могуць пагрузіцца ў цяжкую рэцэсію.

1 кастрычніка Кангрэс ЗША не ўзгадніў праект бюджэту на 2014 год.

Пакуль палаты Кангрэсу не прыйдуць да згоды, 700 тысячаў супрацоўнікаў фэдэральнага ўраду будуць знаходзіцца ў неаплатным адпачынку.

Гэта першы выпадак за апошнія 17 гадоў, калі фэдэральныя ўстановы ЗША вымушаныя зачыніцца, бо Кангрэс не зацьвердзіў праект бюджэту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG