Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША заклікае знайсьці, хто замовіў забойства Паліткоўскай


Дзярждэпартамэнт ЗША заклікае расейскія ўлады «падвоіць намаганьні па пошуку адказных за забойства».

«З дня забойства вядомага журналіста Ганны Паліткоўскай каля яе дома прайшло сем гадоў, аднак замоўца гэтага злачынства да гэтага часу не быў аддадзены пад суд», — гаворыцца ў паведамленьні, распаўсюджаным офісам намесьніка прэсавага сакратара Мары Харф.

Дзярждэпартамэнт нагадвае, што рэпартажы Ганны Паліткоўскай з гарачых кропак Паўночнага Каўказу прыцягнулі ўвагу да парушэньняў правоў чалавека і пакутаў ахвяраў гэтага канфлікту.

Забойства Паліліткоўскай, «як і забойствы іншых журналістаў, уключаючы Пола Хлебнікава , Ахмэднабі Ахміднабіева, Казьбека Гакіева, якія адбыліся за апошнія некалькі гадоў, прывялі да таго, што тыя, хто сваёй працай выкрывае карупцыю і парушэньні правоў чалавека, жывуць у страху», — адзначаецца ў камюніке амерыканскага зьнешнепалітычнага ведамства.

Аглядальніца расейскай «Новой газеты» Ганна Паліткоўская была забітая 7 кастрычніка 2006 году ў ліфце свайго дома ў Маскве пяцьцю стрэламі зь пісталета.

Замоўца зайбойства дагэтуль не знойдзены.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG