Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баўмегертнэра няма інтэрнэта


Уладзіслаў Баўмгертнэр
Уладзіслаў Баўмгертнэр

Адвакат Дзьмітры Гарачка паведаміў, што абарона азнаёмілася з удакладненымі матэрыяламі справы генэральнага дырэктара «Уралкалію» Ўладзіслава Баўмегртнэра.


Аднак камэнтаваць сутнасьць абвінавачаньняў адвакаты па-ранейшаму адмаўляюцца.

«У ягоным становішча нічога не зьмянілася, — паведаміў Радыё Свабода Дзьмітры Гарачка. — Са здароўем у яго ўсё ў парадку, прагулкі не дазволеныя. А Інтэрнэта ў яго няма канечне, інакш вы б яму наўпрост тэлефанавалі».

4 кастрычніка Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў, што абвінавачаньне Ўладзіслава Баўмгертнэра было ўдакладнена (дапоўнена). З крымінальнай справы вылучаныя і перададзеныя ў Генэральную пракуратуру Беларусі 19 тамоў матэрыялаў па факце прычыненьня шкоды інтарэсам Расеі.

У адпаведнасьці зь дзейнымі дамоўленасьцямі матэрыялы будуць перададзеныя кампэтэнтным органам юстыцыі Расеі для правядзеньня расьсьледаваньня і вызначэньня шкоды, нанесенай Расеі.

Сьледчы камітэт Беларусі сумесна з расейскімі кампэтэнтнымі органамі працягвае расьсьледаваньне крымінальнай справы, распачатай супраць Баўмгертнэра і іншых топ-мэнэджэраў ЗАТ «БКК».

Начальнік аддзелу інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю Сьледчага камітэту Беларусі Павал Траулька сказаў карэспандэнту Свабоды, што артыкул, па якім абвінавачваецца Баўмгертнэр, застаецца той самы. Не зьмяняецца і мера стрыманьня: дырэктар «Уралкалія» застаецца пад хатнім арыштам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG