Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрус Крывас акцэнтаваў неабходнасьць вызваленьня палітвязьняў


Літва спадзяецца, што падчас яе старшынёўства ў радзе міністраў Эўразьвязу будзе дасягнуты якасна новы этап у дачыненьнях ЭЗ і Беларусі.

Пра гэта заявіў 16 верасьня віцэ-міністар замежных спраў Літвы Андрус Крывас пасьля штогадовага сэмінару, які арганізуе Паўночная рада і Балтыйская асамблея. Сэмінар прысьвечаны парлямэнцкаму дыялёгу паміж Беларусьсю, Паўночнай радай і Балтыйскай асамблеяй, перадае DELFI.

«Віцэ-міністар выказаў надзею на тое, што ў пэрыяд старшынёўства Літвы ў Радзе ЭЗ Беларусь скарыстаецца магчымасьцю ўдзелу ў ініцыятыве Ўсходняга партнэрства і вынікі віленскага саміту Ўсходняга партнэрства дазволяць казаць пра якасна новы этап адносін ЭЗ і Беларусі», — гаворыцца ў паведамленьні МЗС.

Крывас акцэнтаваў неабходнасьць вызваленьня і рэабілітацыі палітычных зьняволеных.

Літва ў другой палове гэтага году старшынюе ў Радзе ЭЗ. У лістападзе ў Вільні адбудзецца саміт Усходняга партнэрства ЭЗ. У гэтай праграме, акрамя Беларусі, удзельнічаюць таксама Армэнія, Азэрбайджан, Грузія, Малдова і Ўкраіна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG