Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лобаў, Бяляцкі і Статкевіч — кандыдаты на прэмію Сахарава


40 дэпутатаў Эўрапарлямэнту падпісаліся пад тым, каб вылучыць на міжнародную прэмію імя Андрэя Сахарава беларускіх палітвязьняў Эдуарда Лобава, Алеся Бяляцкага і Міколу Стакевіча.

Ініцыятары вылучэнья: намесьнік кіраўніка ЭП Яцэк Пратасевіч, эўрадэпутаты Марэк Мігальскі і Філіп Качмарэк.

Пра гэта паведамляюць польскія мэдыі.

Зьняволенага кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Аляся Бяляцкага вылучалі на прэмію Сахарава летась. Ён быў другі паводле колькасьуі галасоў. Аднак узнагароду тады атрымалі іранцы — адвакатка Насрын Сатудэх і рэжысэр Джафар Панахі, якія ў сваёй краіне цяпер за кратамі.

Прэмія імя Андрэя Сахарава

Прэмія імя савецкага навукоўца і дысыдэнта Андрэя Сахарава была заснаваная ў сьнежні 1985 году Эўрапейскім Парлямэнтам. Яна прысуджаецца асобам ці арганізацыям, якія абараняюць правы і свабоды людзей.

У 2004 годзе прэмію атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў. У 2006-м — кандыдат на выбарах прэзыдэнта 2006-га, цяперашні кіраўнік руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч.

____________________________________________________

Справа Бяляцкага

Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі
Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе летась. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.

Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.

Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.


Мікола Статкевіч

Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч
Кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 г.

Затрыманы 19 сьнежня 2010 г. пасьля акцыі пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў выбараў і зьмешчаны ў СІЗА КДБ.

Абвінавачаны ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках.

26 траўня 2011 годзу судзьдзя Ленінскага суду Менску Людміла Грачова асудзіла Статкевіча на шэсьць гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала яго вязьнем сумленьня.


Эдуард Лобаў

Эдуард Лобаў
Эдуард Лобаў
Затрыманы 18 сьнежня 2010 году разам зь лідэрам Маладога Фронту Зьмітром Дашкевічам, абвінавачаныя ў хуліганстве, нібыта яны зьбілі мінакоў.

Сваёй віны не прызналі і заявілі, што гэта была правакацыя спэцслужбаў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

24 сакавіка 2011 г. судзьдзя Маскоўскага суду Менску Алена Шылько асудзіла Эдуарда Лобава паводле артыкулу «асабліва злоснае хуліганства» на 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала яго вязьнем сумленьня.

Адбывае пакараньне ў калёніі № 22 «Воўчыя норы» ў Івацэвіцкім раёне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG