Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясьніковіч у Маскву не паедзе?


Міхаіл Мясьніковіч
Міхаіл Мясьніковіч

Раней плянавалася, што пасяджэньне саўміну так званай саюзнай дзяржавы пройдзе ў Маскве 17 верасьня, але, хутчэй за ўсё, яго перанясуць на кастрычнік.

Пасяджэньне савету міністраў саюзнай дзяржавы, хутчэй за ўсё, будзе перанесена на кастрычнік, перадае агенцтва БелаПАН.

Раней плянавалася, што пасяджэньне саюзнага ўраду пройдзе ў Маскве 17 верасьня. У яго парадку дня — пытаньне аб узгадненьні нафтавага балянсу Беларусі і Расеі да канца 2013 году.

«Паколькі афіцыйнай рассылкі запрашэньняў, матэрыялаў да пасяджэньня яшчэ не было, мабыць, пасяджэньне саюзнага саўміну адбудзецца з тэхнічных прычын крыху пазьней», — сказаў суразмоўца агенцтва. Паводле ягоных зьвестак, пасяджэньне можа прайсьці ў першай палове кастрычніка.

Раней паведамлялася, што бліжэйшая сустрэча прэм’ер-міністраў Беларусі і Расеі Міхаіла Мясьніковіча і Дзьмітрыя Мядзьведзева можа адбыцца ў канцы верасьня ў Казахстане на пасяджэньні Вышэйшай эўразійскай рады.

Перамовы наконт нафтавага балянсу ў Маскве 5 верасьня праводзіў віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Ўладзімер Сямашка. Ён сустракаўся з сваім расейскім калегам Аркадзем Дварковічам, але выніку не дасягнуў.

Віцэ-прэм’ер Дварковіч тады заявіў, што расейскае кіраўніцтва працягвае лічыць непрымальнай сытуацыю з арыштам гендырэктара ААТ «Уралкалій» Уладзіслава Баўмгертнэра, які быў затрыманы 26 жніўня ў Менску пасьля перамоваў з прэм’ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясьніковічам.

Дварковіч адзначыў, што ўзаемадзеяньне па ўсіх пытаньнях, якія абмяркоўваліся на перамовах, будзе залежаць ад разьвіцьця сытуацыі ў цэлым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG